У канцы 2024-2025 навучальнага года на філалагічным факультэце былі падведзены вынікі працы Школы юнага раманіста і ўзнагароджаны самыя актыўныя і матываваныя слухачы. Навучэнцы 8 і 9 класаў г. Ваўкавыска і г. Жодзіна атрымалі сертыфікаты "Школы раманіста" за актыўнае наведванне вучэбных заняткаў і цікавасць да вывучэння культуры краін раманскага маўлення.
У межах заняткаў школы юнага філолага-раманіста навучэнцы 8-9 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі г. Мінска з кастрычніка 2024 г. па май 2025 г. наведвалі заняткі ў адпаведнасці з раскладам Школы. Заняткі праходзілі ў анлайн фармаце кожную другую пятніцу з 19.00 да 20.00. Заняткі праводзіла адказны за Школу юнага раманіста к.ф.н., дацэнт кафедры раманскага мовазнаўства Ганна Валянцінаўна Квачак.
Мэтай заняткаў было паляпшэнне вуснага і пісьмовага маўлення на французскай мове, развіццё цікавасці да філалагічных дысцыплін і ўдасканаленне навыкаў міжкультурных зносін на французскай мове. Абраная мэта вызначалася тым, што будучая прафесія слухачоў будзе звязана з французскай мовай.
Акрамя засваення праграмы Школы юнага філолага-раманіста за 2024-2025 навучальны год, задачай кафедры раманскага мовазнаўства было таксама далучэнне патэнцыйных абітурыентаў рамана-германскай (французскай і італьянскай) філалогіі філалагічнага факультэта БДУ да грамадскага жыцця факультэта і азнаямленне з адукацыйным працэсам універсітэта.
У Школе юнага раманіста слухачам прапануюцца метадычныя распрацоўкі для замацавання граматычнага матэрыялу, лінгвістычныя заданні, звязаныя з этымалогіяй, семантыкай, фразеалогіяй раманскіх моў, тэксты краіназнаўчага характару для чытання, перакладу і абмеркавання (textes de culture générale). Дзейнасць ШЮР спрыяе аб'ектыўнай і цэласнай прэзентацыі культуры краін раманскага маўлення.


BY 
