24 чэрвеня 2025 года на базе Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі “Дзяржаўны ўніверсітэт кіравання” адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў студэнцкага патрыятычнага конкурсу “Сямейная гісторыя. Бессмяротная памяць”. Гэта значная падзея аб’яднала студэнтаў і выкладчыкаў з розных рэгіёнаў Расіі і Рэспублікі Беларусь, падрэсліўшы значнасць захавання гістарычнай памяці і пераемнасці пакаленняў, каштоўнасці кожнай сямейнай гісторыі ў кантэксце агульнай памяці савецкага народа.
З лютага па май 2025 г. праходзіў адборачны этап конкурсу, у рамках якога было прадстаўлена больш чым 750 работ у намінацыях “Лепшы літаратурны твор” і “Лепшае кіно”. Больш чым 450 з іх – літаратурныя творы розных жанраў, 350 з якіх былі падрахтываны студэнтамі. Журы ацэньвала глыбіню раскрыцця тэмы, творчы падыход і эмацыянальны патэнцыял работ.
Дыплом 3 ступені ў намінацыі “Лепшы літаратурны твор” атрымаў праект студэнтаў філалагічнага факультэта Соф'і Антонавай (1 курс) і Марыі Карабун (3 курс) «Ліст бабулі Ханы». У ім распавядаецца аб лёсе сясцёр Ханы і Соф'і Вальмінскіх, якія перажылі вайну ў дзяцінстве.
Віншуем з заслужанай перамогай!
Водзыў Софіі Антонавай:
“Для мяне вялікі гонар і радасць – стаць фіналістам такога важнага конкурсу сярод столькіх таленавітых і пранікнёных работ. Масква, у якой я апынулася ўпершыню, уразіла сваёй энергіяй, кантрастамі і культурным багаццем – уражанні застануцца са мной надоўга.
Асаблівая ўдзячнасць арганізатарам за цёплы прыём і валанцёрам за іх увагу да дэталяў. Але галоўнае – магчымасць расказаць гісторыю, гісторыю тых, хто баяўся пра яе гаварыць, бо вельмі балюча ўспамінаць асабістую трагедыю, асабліва тую, якая здарылася ў дзяцінстве. І зараз з вялікай радасцю магу сказаць Софіі Сямёнаўне, што яе гісторыю не проста пачулі, але і вылучылі сярод іншых.
Такія конкурсы – не проста нагода ўспомніць 1941-ы. Гэта наша адказнасць перад тымі, хто перажыў вайну, і перад будучымі пакаленнямі. Упэўнена, менавіта так мы захаваем памяць і перададзім яе далей – праўдзіва і беражліва”.






BY

