8 верасня 2025 г. дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Н. В. Яфімава правяла дыктоўку для студэнтаў 1 курса хімічнага факультэта БДУ. Мерапрыемства было прымеркавана да Дня беларускага пісьменства і выклікала цікавасць у студэнтаў. Тэкст, прапанаваны навучэнцам, быў прысвечаны беларускаму першадрукару, гуманісту і асветніку Францыску Скарыну. 500-годдзе яго кнігі «Апостал» – адна з галоўных тэм Дня беларускага пісьменства ў гэтым годзе. У працэсе напісання дыктоўкі студэнты змаглі не толькі ўспомніць некаторыя факты з жыцця і дзейнасці Францыска Скарыны, але і праверыць свае веды ў вобласці беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Па выніках дыктоўкі аўтары лепшых прац будуць адзначаны спецыяльнымі бонусамі ад выкладчыка. Мерапрыемства садзейнічае выхаванню ў студэнтаў патрыятызму, любові да беларускай моўнай спадчыны і фарміраванню маральных каштоўнасцей.




BY

