Кафедра германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ аб'яўляе аб пачатку правядзення Рэспубліканскага конкурсу відэаролікаў аб Беларусі на англійскай мове «To love it, you should see it…» («Каб палюбіць, трэба ўбачыць…»).
У межах Года якасці конкурс праводзіцца ў мэтах раскрыцця творчага патэнцыялу студэнтаў, развіцця цікавасці да вывучэння гісторыі і культуры Беларусі, малой радзімы, дэманстрацыі славутасцяў Беларусі і папулярызацыі напрамкаў развіцця краіны, павышэння інфармацыйнай культуры і моўнай падрыхтоўкі студэнтаў.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь, прымаюцца індывідуальныя або калектыўныя работы (падрыхтаваныя калектывам не больш за тры аўтары).
Конкурс пройдзе ў завочным фармаце 12.09‒15.10.2025 г.
Для ўдзелу ў конкурсе трэба да 5 кастрычніка 2025 года падаць у аргкамітэт заяўку з указаннем спасылкі на відэахостынг, у якім размешчана конкурсная работа, на электронны адрас
15 кастрычніка 2025 года журы вызначыць пераможцаў конкурсу ў васьмі намінацыях:
1. «Лепшае культуралагічнае даследаванне»;
2. «Лепшае гістарычнае даследаванне»;
3. «Лепшая відэа экскурсія»;
4. «Самы патрыятычны відэаролік»;
5. «Лепшая візітная картка майго горада (сяла, вёскі) »;
6. «Беларусь вачыма замежных студэнтаў»;
7. «Самае эмацыйнае відэа»;
8. «Самае крэатыўнае відэа».
Пераможцы ў намінацыях конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі. Вынікі конкурсу і работы пераможцаў будуць размешчаны на афіцыйным сайце конкурсу і на сайце філалагічнага факультэта БДУ.
Кантакты:
адрас электроннай пошты


BY

