Сэрвісы

Круглы стол «Мы адзіныя - мы моцныя!»

Круглы стол «Мы адзіныя - мы моцныя!»

16.09.2025 у рамках грамадзянскага і патрыятычнага выхавання старэйшыя выкладчыкі кафедры германскага мовазнаўства В.Ю. Захарэвіч і А.А. Сенько правялі круглы стол на тэму «Мы адзіныя ‒ мы моцныя!», прысвечаны Дню народнага адзінства, са студэнтамі чацвёртага курса спецыяльнасці «Рамана-германская (англійская) філалогія».

Мэта мерапрыемства – умацаванне пачуцця нацыянальнага адзінства, грамадзянскай адказнасці і патрыятызму сярод моладзі; асэнсаванне гістарычнага значэння Дня народнага адзінства як сімвала кансалідацыі беларускага народа.

У рамках абмеркавання былі закрануты тэмы гістарычных падзэй 1939 года і іх уплыў на фарміраванне адзінай беларускай дзяржавы, ролю нацыянальнай згоды ў захаванні суверэнітэту і стабільнасці, адзінства як аснова развіцця грамадства і ўмацавання незалежнасці, моладзь як рухаючая сіла будучыні Беларусі.

Круглы стол прайшоў у атмасферы павагі, адкрытасці і зацікаўленасці. Удзельнікі прыйшлі да агульнай высновы, што адзінства народа ‒ гэта не проста гістарычны факт, а жывая каштоўнасць, якую неабходна захоўваць і перадаваць будучым пакаленням.

Мерапрыемства садзейнічала фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі, пашырэнню ведаў аб гісторыі Беларусі і ўмацаванню дыялога пакаленняў.

Image

Рэсурсы

Image
Image