Сэрвісы

“Знайсці ў сабе нагоду жыць”: сустрэча прарэктара з першакурснікамі філфака БДУ!

“Знайсці ў сабе нагоду жыць”: сустрэча прарэктара з першакурснікамі філфака БДУ!

17 верасня 2025 года прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце БДУ Ганна Станіславаўна Бакун правяла сустрэчу з першакурснікамі філалагічнага факультэта. Дэвіз сустрэчы – “Знайсці ў сабе нагоду жыць” – лепей за ўсё адлюстроўвае сутнасць размовы.
Гаворка ішла пра самае галоўнае:
Любіць жыццё, прафесію і сваю справу: толькі так можна дасягнуць сапраўдных вышынь!
Марыць і планаваць: мэтанакіраванасць – гэта ўжо палова поспеху!
Працаваць з прафесіяналамі і проста добрымі людзьмі: прафесіяналізм і чалавечнасць – ідэальнае спалучэнне!
Быць удзячным тым, хто сустрэўся на жыццёвым шляху: шануйце людзей вакол вас!
Знаходзіць час для сябе: не забывайце аб важнасці адпачынку і ўзнаўлення сіл!
Зрабіць шмат для сваёй каманды, універсітэта і Радзімы: кожны можа зрабіць многае!
Рабіць дабро і быць удзячным папярэднім пакаленням: павага да мінулага – аснова будучыні!
Галоўнае пасланне: выпускнік БДУ – гэта, перш за ўсё, патрыёт, які любіць сваю Радзіму і гатовы зрабіць усё для яе росквіту!
Сустрэча атрымалася вельмі цёплай, душэўнай і матывуючай! Першакурснікі атрымалі моцны зарад энергіі і натхнення на ўвесь навучальны год!

Image

Рэсурсы

Image
Image