Сэрвісы

Тэматычная гутарка «Спосабы беражлівага выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў у паўсядзённым жыцці»

 Тэматычная гутарка «Спосабы беражлівага выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў у паўсядзённым жыцці»

16.09.2025 у рамках экалагічнага выхавання старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства Н.А. Мятліцкая і студэнты 2 курса 9 групы спецыяльнасці «рамана-германская (ангельская) філалогія» правялі тэматычную гутарку «Спосабы беражлівага выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў у паўсядзённым жыцці». Мэта мерапрыемства – фарміраванне ў студэнтаў экалагічнай адказнасці, беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя і паліўна-энергетычных рэсурсаў, выхаванне экалагічных звычак ў паўсядзённым жыцці.

У ходзе гутаркі ўдзельнікі абмеркавалі актуальнасць праблемы захавання паліўна-энергетычных рэсурсаў у свеце і Беларусі, а таксама верагодныя катастрафічныя наступствы, да якіх можа прывесці іх знясіленне. Працуючы ў невялікіх групах, студэнты паспрабавалі адказаць на пытанне як мы можам эканоміць энергію ў побыце і ў паўсядзённым жыцці. Затым усе ўдзельнікі параўналі і абмеркавалі прадстаўленыя міні-групамі ідэі.

Мерапрыемства дазволіла прыцягнуць увагу студэнтаў да праблемы энергазберажэння, а таксама ўзбагаціць іх веды пра спосабы беражлівага выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў у паўсядзённым жыцці.

ph15920250p_4.jpg

ph15920250p_5.jpg

 

ph15920250p_2.jpg

ph15920250p_3.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image