23.09.2025 старшыя выкладчыкі Дрозд Л.М., Лаўрэнцьеў С.Г. і дацэнт Талставухава В.Ф. кафедры германскага мовазнаўства ў рамках цыкла семінараў з элементамі трэнінгу "Псіхалагічная культура асобы" правялі для замежных студэнтаў III курса спецыяльнасці "Рамана-германская філалогія" семінар - трэнінг "Каштоўнасць чалавечага жыцця". Мэтай дадзенага семінара было павышэнне дасведчанасці студэнтаў аб каштоўнасці чалавечага жыцця і ўменні пераадольваць цяжкасці паўсядзённага жыцця. Дапамагчы ўсвядоміць, што каштоўнасць чалавечага жыцця заключаецца ў яго безумоўнай важнасці, а таксама ў рэалізацыі чалавекам свайго патэнцыялу, служэнні грамадству, самаразвіццю і дасягненні мэт, якія прыносяць карысць як самому індывідууму, так і іншым. Запрошаным спікерам выступіла Смалонская Кацярына Яраславаўна, педагог-псіхолаг БДУ, які курыруе філалагічны факультэт.



BY

