У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Еўрапейскага дня моў, студэнты 2 курса спецыяльнасці «Рамана-германская філалогія» прынялі ўдзел у круглым стале «Няма на свеце моў малых».
У сваіх выступленнях навучэнцы засяродзіліся на гісторыі свята, яго мэтах і задачах, звярнулі ўвагу на тыпалогію еўрапейскіх моў, этапы іх станаўлення і развіцця. Студэнты прэзентавалі звесткі пра албанскую, каталанскую, славацкую, славенскую і іншыя мовы, адзначылі іх статус ў грамадстве, адметныя асаблівасці і падабенства з іншымі еўрапейскімі мовамі. Падчас суразмоўніцтва было выказана меркаванне, што ўсе мовы ў свеце з’яўляюцца фенаменальнымі, бо адлюстроўваюць жыццё, культуру, светапогляд таго ці іншага народа. Пакуль жыве мова, жыве і народ.



BY

