Сэрвісы

ДНЮ НАСТАЎНІКА ПРЫСВЯЧАЕЦЦА…

ДНЮ НАСТАЎНІКА ПРЫСВЯЧАЕЦЦА…

29.09.2025 года ў рамках працоўнага і прафесійнага выхавання навучэнцаў прафесарам кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры В.У. Праскаловіч былі праведзены вучэбныя (выязныя) заняткі, прысвечаныя ДНЮ НАСТАЎНІКА, са студэнтамі чацвёртага курса спецыяльнасці “беларуская філалогія”. У Рэспубліцы Беларусь традыцыйна ў першую нядзелю кастрычніка адзначаецца Дзень настаўніка.

Галоўнай мэтай выязнога мерапрыемства стала фарміраванне ў студэнтаў пачуцця гонару за працу настаўніка, асобасных якасцей будучых педагогаў.

З гэтай мэтай на базе кінатэатра “Перамога” для студэнтаў быў арганізаваны прагляд і абмеркаванне мастацкага фільма “Класная” (нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм”, рэжысёр – Кірыл Халецкі).

Падчас абмеркавання фільма студэнты выпускнога курса адзначылі, што паглядзець карціну асабліва важна будучым педагогам. Фільм асвятляе праблемы маладых спецыялістаў і іх узаемадзеянне з навучэнцамі, калегамі. Гэта выдатная магчымасць убачыць школьны свет знутры, прааналізаваць розныя не толькі прафесійныя, але і жыццёвыя сітуацыі.

Мастацкі фільм крануў сваёй шчырасцю, актуальнасцю і сучасным поглядам на прафесію настаўніка.

Мерапрыемства стала добрай пляцоўкай для жывога абмеркавання не толькі прафесійных, але і маральных пытанняў, збліжаючы сучасную студэнцкую моладзь на агульных каштоўнасна-светапоглядных падставах.

php2025-10-02_114803.jpg

php11022025.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image