Сэрвісы

Агульнаўніверсітэцкі студэнцкі фотачэлендж «Сямейны код XXI стагоддзя»

Агульнаўніверсітэцкі студэнцкі фотачэлендж  «Сямейны код XXI стагоддзя»

ПА БДУ РГА «Белая Русь» і філалагічны факультэт абвяшчаюць аб правядзенні агульнаўніверсітэцкага студэнцкага фотачэленджа «Сямейны код XXI стагоддзя», які адбудзецца 1421.10.2025.

Студэнтам прапануецца прадставіць фатаграфіі, якія раскрываюць сутнасць сямейных узаемаадносін у сучасным свеце. Работы прымаюцца ў наступных намінацыях:

·                 «НА АДНОЙ ХВАЛІ» – моманты яднання: сумеснае хобі, размова па душах, важная сямейная падзея.

·                 «ЛІЧБА.LOVE» – як тэхналогіі дапамагаюць умацоўваць сямейныя сувязі на адлегласці.

·                 «БЕЗ ФІЛЬТРАЎ» – шчырыя і жывыя моманты з паўсядзённага сямейнага жыцця.

Конкурсная работа павінна ўключаць фатаграфію і тэкст-апісанне да яе на рускай або беларускай мове, які раскрывае захаваны момант і яго значнасць у кантэксце сямейных каштоўнасцяў аўтара.

Пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II і III ступені ў кожнай з намінацый. Асаблівасцю конкурсу з’яўляецца правядзенне адкрытага студэнцкага галасавання 19.10.2025, па выніках якога аўтар лепшай працы атрымае спецыяльны дыплом «Прыз студэнцкіх сімпатый».

Тэрмін прыёму работ: з 10 па 16 кастрычніка 2025 года. Конкурсныя работы прымаюцца на электронную пошту Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript..

З падрабязнымі ўмовамі, крытэрыямі ацэнкі, формай заяўкі і іншымі дэталямі правядзення конкурсу можна азнаёміцца па спасылцы https://belayarus.bsu.by/project/semejnij-kod-xxi-veka/ або па QR-коду:

qr08102025123453.png

Image

Рэсурсы

Image
Image