09.10.2025 у рамках прафілактыкі крызісных станаў выкладчык кафедры германскага мовазнаўства В.С. Селязнева арганізавала сустрэчу замежных студэнтаў 1 курса рамана-германскай (англійскай) філалогіі з педагогам-псіхолагам Кацярынай Яраслаўнай Смалонскай.
Адаптацыйны занятак з элементамі трэнінгу «Знаёмства і згуртаванне» быў накіраваны на стварэнне спрыяльнага сацыяльна-псіхалагічнага клімату, які садзейнічае ўмацаванню псіхічнага здароўя і псіхалагічнага дабрабыту навучэнцаў, развіццё ў навучэнцаў арыентаванага мыслення, фарміраванне адказнасці за сваё жыццё і здароўе, маральна-каштоўных арыенціраў.
Студэнты па чарзе прадстаўлялі сябе ў форме вуснай самапрэзентацыі, задавалі адзін аднаму пытанні, выяўлялі агульныя інтарэсы, дэманстравалі свае таленты, а таксама атрымлівалі каштоўныя парады ад педагога-псіхолага. Так, Шырмырадаў Полат расказаў, што першапачаткова планаваў звязаць сваё жыццё з медыцынай, выступаў удзельнікам многіх алімпіяд па біялогіі, але цяга да вывучэння замежных моў перамагла, а завяршыў свой выступ выкананнем песні "Выдатнае далёка".
Студэнты падзякавалі за праведзены адаптацыйны занятак, адзначыўшы, што атрымалі выдатную магчымасць праявіць свае лепшыя бакі, больш даведацца адзін пра аднаго ў сяброўскай абстаноўцы і ўжо згуртавацца.







BY

