Сэрвісы

ЁСЦЬ ЕЎФРАСІННЯ – ЁСЦЬ БЕЛАРУСЬ

ЁСЦЬ ЕЎФРАСІННЯ – ЁСЦЬ БЕЛАРУСЬ

8 кастрычніка на базе ДУА “Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы” адбыўся семінар-практыкум "Духоўная і гісторыка-культурная спадчына Еўфрасінні Полацкай: значэнне для сучаснасці". Ад філалагічнага факультэта БДУ ў навуковым мерапрыемстве прыняла ўдзел загадчыца кафедры рускай літаратуры Таццяна Сідарава.

Асноўнай мэтай прысутных вучоных, святароў і педагогаў была актуалізацыя жыцця і служэння Асветніцы беларускіх зямель у святле сучаснасці, выяўлення шляхоў далучэння моладзі да яе духоўнай і культурнай спадчыны.

У прывітальным слове да ўдзельнікаў семінара протаіерэй Фёдар Поўны падкрэсліў, што служэнне нябеснай заступніцы Беларусі мае не проста культурнае значэнне, але з'яўляецца гарантыяй нацыянальнай і духоўнай ідэнтычнасці беларусаў, больш за тое, падставай для існавання адзінай Беларусі як Айчыны: “Ёсць Еўфрасіння – ёсць Беларусь. Не будзе Яе – не будзе Беларусі”.

У навуковых дакладах, прысвечаных агіяграфічным матэрыялам па жыццяпісе прападобнай Еўфрасінні і праваслаўнай кніжнасці, вучоныя з НАН Беларусі кандыдаты філалагічных навук Паляшчук Н.У. і Ярмоленка Э.У. пазнаёмілі прысутных з адкрыццямі ў гэтых напрамках, прадставілі ўласныя даследаванні.

Дэкан мастацкага факультэта УА “Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў” Лаўрэцкі Г.А. выклаў ход рэстаўрацыйных работ у Спаса-Еўфрасіннеўскім манастырскім комплексе ў Полацку.

На дыскусіі па выніках семінара ўзнімаліся пытанні, якія цікавяць студэнтаў: ці ўдалося знайсці сляды Крыжа Прападобнай, якая падрабязная навігацыя яе пілігрымкі ў Іерусалім, бытавое жыццё ў абіцелі і інш.

Усе прысутныя таксама змаглі азнаёміцца з выставай праваслаўнай кніжнай спадчыны Беларусі і ўбачыць рэдкія выданні славянскага пісьменства.

ph1610202571289834.jpg

ph1610202593736637647346744.jpeg

Image

Рэсурсы

Image
Image