Сэрвісы

САГРЭТЫЯ МАМІНАЙ ЛЮБОЎЮ: СВЯТКОВЫ КАНЦЭРТ ДА ДНЯ МАЦІ

САГРЭТЫЯ МАМІНАЙ ЛЮБОЎЮ: СВЯТКОВЫ КАНЦЭРТ ДА ДНЯ МАЦІ

14 кастрычніка філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта расчыніў свае дзверы для аднаго з самых светлых свят – Дня маці!

Арганізатарам традыцыйнай літаратурна-музычнай кампазіцыі “Мацярынства як благаслаўленне” стала кафедра рускай літаратуры.

Ва ўтульных сценах факультэта для студэнтаў 1 курса спецыяльнасці «Руская філалогія» гучалі праніклівыя радкі вершаў, прысвечаныя святой місіі жанчыны – быць самым блізкім чалавекам у жыцці сваіх доўгачаканых дзяцей, ціхай сілай, якая ўвесь час падтрымлівае іх; а таксама пачуццёвыя музычныя кампазіцыі, якія сплятаюць чароўныя галасы з зачаравальным гучаннем музычных інструментаў.

Удзельнікамі канцэрта сталі першакурснікі, старшакурснікі розных спецыяльнасцей, а таксама замежныя навучэнцы. Рабяты з Туркменістана нават паставілі гарэзную сцэнку «Свая мама – лепшая!»

Усе прысутныя яшчэ раз падкрэслілі для сябе, што самае важнае, светлае і хвалюючае слова ў лёсе кожнага, якое гучыць амаль аднолькава на ўсіх мовах, – мама – цэлы Сусвет, які дорыць новае жыццё і любоў. І колькі б нам ні было гадоў, маміна добрае слова, яе ласкавы погляд, мудрая рада важныя нам як глыток свежага паветра.

Зямны паклон Вам, жанчыны – мамы, бабулі – за вашу нястомную працу, за мудрасць і цярпенне, клопат і падтрымку, якія вы дорыце сваім дзецям штодня, кожную гадзіну і нават штосекундна!

ph20102025391203102994.jpg

ph20102025746736476.jpg

ph201020258378748374875.jpg

ph20102025912039490343.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image