22 кастрычніка 2025 года адбылася сустрэча супрацоўнікаў кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства БДУ з Настассяй Сʼянавай, членам Праўлення пярвічнай арганізацыі БСЖ БДУ і куратарам філалагічнага факультэта па грамадскім абʼяднанні «Камея-клуб». Мерапрыемства прайшло ў рамках рэалізацыі запланаванага ў плане работы кафедры цыкла сустрэч з прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый.
Настасся Яўгеньеўна расказала, што асноўным напрамкам дзейнасці клуба зʼяўляецца навуковая і навукова-асветніцкая: правядзенне навуковых канферэнцый, форумаў, круглых сталоў, выданне зборнікаў навуковых прац і часопіса «Сафія», падрыхтоўка выставак і прэзентацый навуковай літаратуры. У канцы сустрэчы прысутныя задалі пытанні, якія датычацца апошніх акцый «Камея-клуба», і ўнеслі прапановы аб неабходнасці падрыхтоўкі друкаванай рэкламнай прадукцыі для папулярызацыі дзейнасці клуба сярод моладзі.





BY

