Сэрвісы

Кафедра тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства

  • Адрас: ауд. 53, вул. К. Маркса, 31

    Тэлефон: +375 17 350-21-76

    Загадчык: Марозава Таццяна Анатольеўна

    Колькасць выкладчыкаў: 19,з іх прафесараў – 5, дацэнтаў – 10.

Кафедра

Адрас:
ауд. 53
вул. К. Маркса, 31
Беларусь
220030

Тэлефон: +375 17 350-21-76k teorlit

E-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.             

Загадчык: Марозава Таццяна Анатольеўна

Дата стварэння: 2019 г.

Прэзентацыя кафедры

Колькасць выкладчыкаў: 13, з іх прафесараў – 3, дацэнтаў – 8.

Навуковыя напрамкі:

  • Вывучэнне прыкладнога літаратуразнаўства;
  • Вывучэнне асаблівасцей паэтыкі мастацкай літаратуры;
  • Асаблівасці перакладу мастацкай літаратуры на славянскія мовы;
  • Гісторыя славянскіх літаратур;
  • Сувязь культуры краін вывучаемых моў з нацыянальнымі літаратурамі;
  • Вусная народная творчасць;
  • Інтэграцыйныя працэсы ў сучасным славесным мастацтве;
  • Вывучэнне і ўзбагачэнне тэорыі літаратуры як навукі;
  • Некаторыя аспекты літаратурна-рэдакцыйнай дзейнасці, такія як псіхалогія літаратурнай творчасці і літаратурнае рэдагаванне.

Спецыялізацыя: літаратуразнаўства, славянскія літаратуры, фалькларыстыка.

Гісторыя

Гісторыя, імёны, дасягненні. Кафедра сёння.

Кафедра тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта атрымала сваю назву ў адпаведнасці з загадам рэктара ад 3 красавіка 2019 года. Дагэтуль кафедра з 1 верасня 1994 года функцыянавала на філалагічным факультэце пад назвай «кафедра тэорыі літаратуры».

У 2018–2019 гадах на філалагічным факультэце БДУ прайшла маштабная рэарганізацыя, вынікам якой стала ўз’яднанне шэрагу кафедраў. Гэты працэс закрануў і супрацоўнікаў кафедраў тэорыі літаратуры і славянскіх літаратур. У чэрвені 2018 года калектыў кафедры славянскіх літаратур уліўся ў калектыў кафедры тэорыі літаратуры.

Кафедра славянскіх літаратур была ўтворана ў 1993 г. Да 1997 г. яна мела назву кафедра славістыкі. Першым яе загадчыкам стаў кандыдат філалагічных навук, дацэнт К. Р. Хромчанка, вядомы ў краіне сваімі даследаваннямі ў сферы беларуска-ўкраінскіх літаратурных узаемасувязей. У 1997 г. пасля абароны доктарскай дысертацыі кафедру ўзначаліў прафесар І. А. Чарота. Адкрыццё новай кафедры было абумоўлена адкрыццём новага аддзялення – славянскіх моў і літаратур. У склад кафедры ўвайшлі выкладчыкі факультэта, якія ў сілу сваіх навуковых прыярытэтаў спецыялізаваліся на вывучэнні той альбо іншай славянскай літаратуры. У іх ліку дацэнты І. А. Чарота і Т. В. Кабржыцкая, выкладчыкі В. К. Каратай, П. І. Навойчык, І. Я. Войніч. Адразу пасля заканчэння аспірантуры ў калектыў кафедры прыйшлі М. М. Хмяльніцкі, А. У. Вострыкава, М. В. Трус. Кафедра забяспечвала выкладанне ўсяго комплексу дысцыплін па славянскаму літаратуразнаўству: гісторыі сербскай, польскай, украінскай, чэшскай і інш. літаратур, гісторыі літаратурнай крытыкі, шэрага спецкурсаў і спецсемінараў па актуальных праблемах міжславянскіх літаратурных узаемасувязей.

Аб актыўнасці і плённасці навукова-даследчыцкай працы на кафедры сведчыць вялікая колькасць дысертацый, абароненых выкладчыкамі і аспірантамі кафедры: «Беларуская літаратура ХХ стагоддзя ў працэсах нацыянальнага самавызначэння» (І.А.Чарота); «Наша ніва” і літаратурна-грамадскі працэс на Беларусі пачатку ХХ ст.» (П.І.Навойчык); «Адам Плуг – пісьменнік беларуска-польскага літаратурнага сумежжа» (М.М.Хмяльніцкі), «Поэтика романа Милана Кундеры» (А.У.Вострыкава); «Сюжетно-композиционная структура современного рассказа: На материале белорусской и русской прозы» (І.І.Шпакоўскі); «Славенскі мадэрн» і беларуская паэзія «нашаніўскага перыяду» (М.В.Трус); «Творчасць Сяргея Пясецкага: Праблема жанрава-стылёвай адметнасці» (П.В.Рагойша); «Матывы змеяборства ў беларускім і паўднёва-славянскім фальклоры» (М.А.Кавалёва); «Літаратурная спадчына Сільвестра Косава» (І.Я.Войніч); «Беларуская літаратура ў Чэхаславакіі. 1920-1945гг.» (М.І.Чмарава); «Русская и польская поэзия на рубеже ХІХ – ХХ вв.: особенности взаимосвязей» (А.А.Лаўшук); «Хаджэнні ва ўсходнеславянскіх літаратурах ХІІ-ХVІІІ стст.» (Э.Ю.Дзюкава); «Нацыянальныя асаблівасці светаадлюстравання ва ўкраінскай і беларускай малой прозе пачатку хх стагоддзя» (І.А.Воран ); «Рускія імпульсы ў творчасці Пятра ІІ Пятровіча Негоша» (Л.С.Цымановіч); «Феномен культурнага памежжа ў творчасці Іва Андрыча» (Г.У.Навумава).

Выкладчыкі кафедры рэгулярна выступаюць з навукова-папулярнымі артыкуламі ў СМІ, супрацоўнічаюць з Беларускай энцыклапедыяй, а таксама шмат увагі надаюць выданню навуковых зборнікаў. Выдатным прыкладам таму можна назваць зборнік «Славянскія літаратуры», прызначэнне якога – складаць панарамныя ўяўленні аб прыгожым пісьменстве славянскіх народаў у розныя культурна-гістарычныя перыяды. А з 2006 года калектыў кафедры заняўся сістэмным даследаваннем прысутнасці беларускай літаратуры ХХ – пачатку ХХІ ст. у іншаславянскім свеце, што для айчыннага літаратуразнаўства было заўжды актуальным, а ў цяперашніх умовах набывае бясспрэчную прыярытэтнасць як важны аспект фарміравання нацыянальна-дзяржаўнай ідэалогіі, а таксама як чыннік міжнароднага сцвярджэння Рэспублікі Беларусь і беларускасці наогул.

Супрацоўнікі кафедры – сярод якіх тры члены Саюза беларускіх пісьменнікаў, а двое з іх – Т. В. Кабржыцкая і І. А. Чарота – сталі лаўрэатамі літаратурных прэмій Украіны і Сербіі – актыўна займаюцца мастацкім перакладам са славянскіх моў, прадстаўляюць нашым суайчыннікам тое, што найбольш істотна ў літаратурах Славіі наогул і, асабліва, у ідэйна-мастацкіх пошуках пісьменнікаў-сучаснікаў.

Выкладчыкі кафедры шмат працуюць над распрацоўкай падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для вышэйшай школы. У іх ліку можна назваць цэлую серыю, распрацаваную прафесарам І. А. Чаротам, «Српска књижевност. Антологија текстова», вучэбныя дапаможнікі па украінскай, польскай, чэшскай літаратурах.

Напачатку сваёй працы ў складзе кафедры тэорыі літаратуры было дзевяць чалавек: адзін доктар навук, прафесар, загадчыка кафедры – В.П. Рагойша, пяць дацэнтаў – А.М. Андрэеў, Р.М. Кавалёва, А.В. Карасёва (да верасня 2000 г.), М.П. Кенька (да ліпеня 2017 г.), Т.І. Шамякіна, адзін старшы выкладчык – П. П. Ткачова (да 2014 г.), два выкладчыка – І.У. Ківель (да ліпеня 2016 г.), В. В. Прыемка і адзін лабарант 1-й катэгорыі з вышэйшай адукацыяй (з 1996 па 2005 гг.) С.І. Крылова. Стварылася кафедра тэорыі літаратуры на базе кафедраў беларускай, рускай літаратуры і беларусістыкі і адразу пачала забяспечваць выкладанне на ўсіх аддзяленнях філфака курсаў «Уводзіны ў літаратуразнаўства», «Тэорыя літаратуры», «Фальклор», «Міфалогія», «Гісторыя і тэорыя сусветнай культуры». З 1995 г. пры кафедры адкрыта аспірантура, з 1997 г. – магістратура.

Актыўны навуковы працэс на кафедры пачаўся з абароны ў канцы 1994 г. кандыдацкай дысертацыі В.В. Прыемка «Вясельныя песні Піншчыны» (навуковы кіраўнік – дацэнт Р.М. Кавалёва). У 1998 г. у Маскве доктарскую дысертацыю «Цэласны аналіз літаратурнага твора» па спецыяльнасці «Тэорыя літаратуры» абараніў прафесар кафедры А.М. Андрэеў (працаваў на кафедры да ліпеня 2018 г.). У 2001 г. была абаронена падрыхтаваная на кафедры доктарская дысертацыя Т.І. Шамякінай «Беларуская літаратурная традыцыя і міфалогія» (навуковы кансультант – прафесар В.П. Рагойша). З 2001 г. Т.І. Шамякіна стала загадваць кафедрай беларускай лінгвістыкі і міфалогіі, а з 2004 г. – кафедрай гісторыі беларускай літаратуры і культуры (да 2018 г.).

У 2000 г. пасля заканчэння аспірантуры на пасаду выкладчыка на кафедру прыйшла працаваць Т.А. Івахненка (цяпер – Т.А. Марозава), якая ў сакавіку 2001 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю «Паэтыка беларускіх абрадавых песень перыядаў каляндарных пераходаў: семантыка, вобразны лад, кампазіцыя» (навуковы кіраўнік – дацэнт Р.М. Кавалёва). У 2005 г. яна ўзначаліла новаствораную вучэбна-навуковую лабараторыю беларускага фальклору, прымацаваную да кафедры.

У 2008 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю «Фенаменалогія жанраў фальклорнай няказкавай прозы» (навуковы кіраўнік – дацэнт Р.М. Кавалёва) былая аспірантка кафедры Т.В. Лук’янава, якая ў 2014 г. прыйшла працаваць на кафедру. А ў 2013 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю «Тыпалогія і структура аб’ектных мастацкіх вобразаў (на матэрыяле беларускіх чарадзейна-фантастычных казак)» (навуковы кіраўнік – дацэнт Р.М. Кавалёва) выпускніца аспірантуры С.В. Шамякіна, якая працавала на кафедры з 2007 г. на пасадзе выкладчыка (цяпер – дацэнт).

Вучоныя кафедры сталі грунтоўна асэнсоўваць тэарэтычныя аспекты развіцця беларускага прыгожага пісьменства, вывучаць асобныя пытанні тэорыі літаратуры (цэласнасць мастацкага твора, вершаванне, літаратурная вобразатворчасць і г. д.), даследаваць усходнеславянскую міжлітаратурную супольнасць ХХ стагоддзя і інш.

Пры кафедры працуе (пад кіраўніцтвам спачатку дацэнта Р.М. Кавалёвай, цяпер – дацэнта В.В. Прыемка) студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя «Фалькларыстыка», якая з 2011 па 2014 гг. заваёўвала гранты ў агульнаўніверсітэцкіх навуковых конкурсах. Яе члены падрыхтавалі і выдалі дзевяць выпускаў фальклорных матэрыялаў, зарыентаваных на вучэбную фальклорную практыку.

Кафедра распрацавала рабочыя і тыпавыя планы па асобных прадметах (уводзіны ў літаратуразнаўства, тэорыя літаратуры, славянская міфалогія, гісторыя і тэорыя сусветнай культуры, фалькларыстыка, тэксталогія). З 2001 г. супрацоўнікі кафедры на спецыяльнасці «Беларуская філалогія» вялі разлічаны на тры гады факультатыў «Прыкладное літаратуразнаўства», забяспечыўшы яго спецыяльна распрацаванай і выдадзенай у 2003 г. праграмай.

З 1994 г. і па сённяшні дзень супрацоўнікі кафедры тэорыі літаратуры распрацоўвалі наступныя калектыўныя навукова-даследчыя тэмы:

1) «Тэарэтычныя праблемы развіцця беларускага пісьменства і культуры» (1995 – 2000 гг.);

2) «Усходнеславянская міжлітаратурная супольнасць ХХ стагоддзя» (1998 – 2000 гг.);

3) «Тыпалогія сродкаў мастацкага выяўлення ў мастацкай літаратуры і фальклоры» і 4) «Асаблівасці паэтыкі сучаснай беларускай літаратуры ў кантэксце сусветнага літаратурнага працэсу» (2001 – 2005 гг.);

5) «Тэорыя літаратуры, літаратурныя сувязі: школа, каледж, універсітэт», 6) «Класічныя і некласічныя мадэлі свету ў літаратуры і фальклоры» і 7) «Локально-региональные парадигмы белорусского обрядового фольклора: западнополесские кустовые и свадебные песни» (2006 – 2010 гг.);

8) «Тэорыя літаратуры, літаратурныя сувязі: распрацоўка метадалагічных прынцыпаў цэласнага аналізу», 9) «“Мадэль свету” як кампанент зместу ў творах літаратуры і фальклору» і 10) «Комплексное изучение интегративных процессов в белорусском народном творчестве: типология, динамика, современное состояние» (2011 – 2015 гг.);

11) «Актуальныя метадалагічныя праблемы літаратуразнаўства і фалькларыстыкі» і 12) «Мастацкі пераклад у сістэме параўнальнага літаратуразнаўства. Метадалогія. Гісторыя. Паэтыка»  (2015 – 2020 гг.).

Праводзяцца даследаванні наступных тэарэтыка-літаратурных праблемах: мастацкі свет літаратурнага твора, вершазнаўства, цэласны аналіз літаратурнага твора, славянскі фальклор у кантэксце сусветнай культуры, тэорыя і практыка мастацкага перакладу.

На працягу 25 гадоў кафедра тэорыі літаратуры з’яўлялася цэнтрам спецыяльнага вывучэння і выкладання тэарэтыка-літаратурных дысцыплін у сістэме навучальнага працэсу. Навуковыя кірункі дзейнасці за гэты час пашырыліся: ад традыцыйных дысцыплін «Уводзіны ў літаратуразнаўства», «Тэорыя літаратуры» і «Фалькларыстыка» да «Асноў літаратурна-мастацкай дзейнасці», «Літаратурнага рэдагавання», «Псіхалогіі літаратурнай творчасці», «Славянскай міфалогіі», «Усходняй міфалогіяі», «Антычных традыцый ў славянскіх культурах», «Гісторыя і тэорыя сусветнай культуры», «Гісторыя культуры Беларусі», «Гісторыя культуры Расіі», «Тэксталогіяі», «Філасофіі літаратуры», «Фальклору славянскіх народаў».

Значную работу супрацоўнікі кафедры праводзяць таксама ў галіне навукова-метадычнай і арганізацыйнай дзейнасці. Яны з’яўляюцца членамі розных навуковых і навукова-метадычных камісій, вучоных саветаў, саветаў па абароне дысертацый, членамі рэдкалегій навуковых і навукова-метадычных выданняў.

У адзінстве і разнастайнасці навуковых інтарэсаў кафедра тэорыі літаратуры працягвала плённыя традыцыі сваіх слынных папярэднікаў – прафесароў І.І. Замоціна, Я.І. Барычэўскага, А.М. Вазнясенскага, М.Р. Ларчанкі і інш.

У 2016 годзе склад кафедры абнавіўся. Загадчыкам была абрана па конкурсе доктар філалагічных навук, прафесар Таццяна Іванаўна Шамякіна. Разам з ёю перайшла на кафедру тэорыі літаратуры доктар філалагічных навук, дацэнт Ірына Валер’ўна Казакова. Дацэнт Р.М. Кавалёва была пераведзена на пасаду вядучага навуковага супрацоўніка вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору. У чэрвені 2017 года адзначана 75-годдзе доктара філалагічных навук, прафесара В.П. Рагойшы, які 20 гадоў узначальваў кафедру тэорыі літаратуры. У кастрычніку 2018 г. адзначыла свой 70-гадовы юбілей загадчык кафедры Т.І. Шамякіна.

 

Дысцыпліны

Дисциплины, закрепленные за кафедрой в соответствии с приказом ректора

Специальность «Белорусская  филология (по направлениям)» код специальности 1-21 05 01


Типовой учебный план  2021

Семестр 1. Введение в литературоведение

Семестр 2. Фольклористика

Семестр 4. Литература ближнего зарубежья

Семестр 4. Основы литературно-художественной деятельности

Семестр 5. Психология литературного творчества

Семестр 5. Текстология

Семестр 6. Литературное редактирование

Семестр 6. Философия литературы

Семестр 7. Теория литературы

 

Специальность «Русская  филология (по направлениям)» код специальности 1-21 05 02

Типовой учебный план  2021

Семестр 1. Введение в литературоведение

Семестр 2. Фольклористика

Семестр 3. Психология литературного творчества

Семестр 4. Основы литературно-художественной деятельности

Семестр 5. Текстология

Семестр 6. Литературное редактирование

Семестр 5. История литературы ближнего зарубежья

Семестр 7. Философия литературы

Семестр 7. Теория литературы

 

Специальность «Славянская филология»  код специальности 1-21 05 04

Типовой учебный план 2021

Семестр 1-7. История литературы страны изучаемого языка (украинская, польская, чешская, словацкая, болгарская, сербская)

Семестр 1. Введение в литературоведение

Семестр 2. Фольклористика

Семестр 2. Основы литературоведческой славистики

Семестр 4. История и культура страны изучаемого языка

Семестр 4. Античные традиции в славянских культурах

Семестр 5. Теория и практика художественного перевода

Семестр 6-7. История славянских литератур

Семестр 6. Теория литературы

Семестр 6. Философия литературы

Семестр 7. История славянской литературной критики

 

Cпециальность «Романо-германская филология» код специальности 1-21 05 06

Типовой учебный план 2018

Семестр 1. Введение в литературоведение

Семестр 7. Теория литературы

 

Специальность «Восточная  филология» код специальности 1-21 05 07

Типовой учебный план 2018

Семестр 1. Введение в литературоведение

Семестр 2. Восточная мифология

Семестр 7. Теория литературы (курс по выбору)

 

Специальность «Классическая  филология» код специальности 1-21 05 05

Типовой учебный план 2018

Семестр 1. Введение в литературоведение

Семестр 8. Теория литературы

Специальность 1-21 80 10 “Литературоведение”

Типовой учебный план 2019

Семестр 1. Модуль “Художественный перевод и межкультурная коммуникация”

Семестр 2. Актуальные проблемы современного литературоведения

Семестр 2. Литературное архивоведение и музееведение

Семестр 2. Миф в литературной парадигме ХХ-XXI вв. (курс по выбору)

 

 

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.