Сэрвісы

Праектная праца «А clean house is a happy house»

Праектная праца «А clean house is a happy house»

Напярэдадні рэспубліканскага суботніка ў рамках Года добраўпарадкавання 24.10.2025 выкладчык кафедры германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта В.С. Селязнева правяла занятак у выглядзе абароны праектаў студэнтаў 2 курса рамана-германскай (ангельскай) філалогіі на тэму «А clean house is a happy house».

Мэта дадзенага занятку - прывіць жаданне ў навучэнцаў утрымоўваць у чысціні жылое памяшканне, падтрымаць запатрабаванне да захавання чысціні ў памяшканні, сістэматызаваць і замацаваць Правілы падтрымання чысціні ў жылым памяшканні.

На занятках студэнты ў малых групах прадстаўлялі свае даследчыя праекты, разважаючы над пытаннямі: «Колькі часу павінна пайсці на ўборку дома?», «Ці схільныя людзі меркаваць аб іншых па чысціні іх дамоў?», «Людзі, якім падабаецца прыбіраць у сваёй хаце, шчаслівей?», «Ці падобны ваш падыход да вядзення хатняй гаспадаркі на падыход вашых бацькоў?».

У ходзе абароны праектаў студэнты сфармулявалі асноўныя прынцыпы ўборкі, прадставілі вынікі даследавання вучоных, разгледзелі, як сучасныя тэхналогіі мяняюць уяўленне аб чысціні. У канцы занятку ў студэнтаў сфармавалася цвёрдае перакананне, што чыстае памяшканне, у якім пражываюць людзі, гэта залог здароўя і добрага настрою.

ph27102025123987127251423.jpg

ph271020258976587263.jpg

ph2710202598975654152731029345202.jpg

ph2710202599877876612234.jpg

ph27102051298640101027726.jpg

ph2710205987128756654.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image