Навіны факультэта
Сустрэча з прадстаўнікамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Славакія
Навіны факультэта
24.03.2010 адбылася сустрэча дэкана факультэта прафесара Роўды І. С., нам. дэкана Навойчыка П. І. і загадчыкаў кафедр славянскіх літаратур прафесара Чароты І. А., а таксама тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства дацэнта Казлоўскай Л. А. з прадстаўнікамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Славакія. У часе сустрэчы абмяркоўваліся шляхі супрацоўніцтва пры падрыхтоўцы студэнтаў па спецыяльнасці "Славянская (славацкая) філалогія", набор на якую будзе ажыццяўляцца ў гэтым годзе. Міністэрства адукацыі Славакіі паведаміла аб вялікай зацікаўленасці ў арганізацыі вывучэння славацкай мовы і літаратуры ў Беларусі. З гэтай мэтай у Славакіі арганізаваны конкурс сярод выкладчыкаў для далейшай працы на філалагічным факультэце БДУ.


BY 
