27.10.2025 дацэнтам кафедры германскага мовазнаўства М.Л. Савасцюк у рамках заняткаў па англійскай мове было праведзена мерапрыемства “Культурны код” з беларускімі і замежнымі студэнтамі 4 курса аддзялення “рамана-германская (англійская) філалогія”.
Мэта мерапрыемства – выхаванне цярпімасці да прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей праз вывучэнне асаблівасцей заходняй і ўсходняй культур; пераадоленне культурнага бар’ера, сацыяльная інтэграцыя замежных студэнтаў, пашырэнне кругагляду; развіццё камунікатыўных здольнасцей студэнтаў і ўмення працаваць у камандзе; развіццё крытычнага мыслення і творчых здольнасцей студэнтаў.
Удзельнікам мерапрыемства было прапанавана падрыхтаваць “радыё-падкасты” на тэму “Сучасныя тэндэнцыі ў навучанні родным і замежным мовам у Беларусі, Кітаі, Туркменістане”. Студэнты працавалі ў групах па 2-3 чалавекі. Для рэалізацыі задання было неабходна вывучыць матэрыялы па прапанаванай праблематыцы, арганізаваць інфармацыю ў форме інтэрв’ю, адрэпеціраваць прамову, стварыць аўдыёзапіс. Пасля таго, як студэнты праслухалі “падкасты”, адбылося абмеркаванне, падчас якога былі вылучаны агульныя тэндэнцыі і асаблівасці ў навучанні родным і замежным мовам у розных краінах.






BY

