31 кастрычніка на філалагічным факультэце БДУ адбылася справаздачна-выбарчая канферэнцыя ПА ГА "БРСМ"
Па выніках галасавання новым сакратаром Пярвічнай арганізацыі ГА "БРСМ" філалагічнага факультэта быў абраны студэнт першага курса спецыяльнасці "Руская філалогія" Уладзіслаў Кішэня.
У сваім выступленні Уладзіслаў прадставіў комплексную праграму далейшага развіцця арганізацыі, якая накіравана на раскрыццё патэнцыялу студэнтаў праз розныя фарматы мерапрыемстваў - творчыя, інтэлектуальныя, валанцёрскія і спартыўныя. У аснове працы, паводле яго слоў, ляжаць прынцыпы прыцягнення, падтрымкі ініцыятыў і раскрыцця талентаў.
“Для мяне важна, каб кожны адчуваў сябе часткай нашай каманды і бачыў рэальныя вынікі нашай працы. Разам мы зможам ажыццявіць самыя цікавыя праекты і вывесці арганізацыю на новы ўзровень», - адзначыў Уладзіслаў Кішэня.
Філалагічны факультэт выказвае падзяку Ангеліне Струкачовай за актыўную працу на пасадзе сакратара першаснай арганізацыі. Уладзіславу Кішэне жадаем паспяховай рэалізацыі планаў, натхнення і новых дасягненняў!






BY

