Сэрвісы

Мерапрыемствы да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі

Урок-экскурсія  Па старонках гісторыі” (Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г.)

6 лістапада напярэдадні свята 7 лістапада (Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі) старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай Ціхановіч В.С. правяла ўрок-экскурсію «Па старонках гісторыі» з замежнымі студэнтамі 1 курса гістарычнага факультэта БДУ.

Мэта і задачы дадзенага мерапрыемства – сфарміраваць у замежных навучэнцаў разуменне гістарычнага значэння Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года ў кантэксце гісторыі Расіі і Беларусі, пазнаёміць студэнтаў з асобай У. І. Леніна (кароткі гістарычны экскурс) і з гісторыяй стварэння помніка У. І. Леніну на плошчы Незалежнасці, арганізаваць пешую экскурсію да помніка У. І. Леніну.

Мерапрыемства пачалося з уступнага слова выкладчыка, у якім была раскрытая роля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў гісторыі. Студэнты падрыхтавалі і выступілі з прэзентацыямі «Кастрычнік 1917», «У.І. Ленін – палітычны дзеяч свайго часу», «Помнік  У.І. Леніну ў Мінску».  

У рамках інтэрактыўнай часткі быў прагледжаны фрагмент дакументальнага фільма. Завяршыўся занятак пешай экскурсіяй да помніка У. І.  Леніну на плошчы Незалежнасці.

 Дадзенае мерапрыемства прайшло ў цёплай пазнавальнай атмасферы. Усе пастаўленыя мэты былі дасягнуты. Замежныя навучэнцы пашырылі свае веды аб Кастрычніцкай рэвалюцыі, праявілі цікавасць да гістарычных падзей і ўсвядомілі важнасць вывучэння мінулага.

20251106ph123831.jpg

ph20251106ph1307561.jpg

 

Гутарка, прысвечаная Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі

6 лiстапада дацэнтам кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай Яцэвіч К. А. была праведзена гутарка, прысвечаная Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі, са студэнтамі 2 курса факультэта сацыякультурных камунікацый. Самой гутарцы папярэднічала прэзентацыя, якую падрыхтавалі студэнты. У ёй змяшчалася інфармацыя аб жыццёвым шляху У. І. Леніна і яго ролі ў сусветнай гісторыі.

У ходзе гутаркі былі абмеркаваны наступныя пытанні: перыяд уладарання Мікалая II; жыццё царскай сям'і і яе гібель; прычыны рэвалюцыйнага руху ў Расійскай імперыі ў пачатку 20 стагоддзя; прычыны Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года; пострэвалюцыйныя падзеі.

У канцы гутаркі кожны студэнт выказаўся аб сваім разуменні ролі асобы ў гісторыі.

Усе студэнты адзначылі, што ім вельмі спадабаўся такі фармат занятку - гутарка, актыўная і пазнавальная.

ph61120252025_1.jpg

ph61120252025_2.jpg

ph61120252025_55.jpg

 

Тэматычная лекцыя да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі

6 лістапада напярэдадні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі дацэнтам кафедры беларускага мовазнаўства А.Л. Садоўскай была прачытана інтэрактыўная лекцыя «Гістарычная фразеалогія беларусаў» для студэнтаў 2 курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія» і ўдзельнікаў праекта «Студэнт на тыдзень». Падчас лекцыі былі прааналізаваны беларускія фразеалагізмы, прымаўкі і прыказкі, семантыка, кампанентны склад і прататыпы якіх адлюстроўваюць факты і падзеі нацыянальнай гісторыі і культуры. Асобна былі разгледжаны ўстойлівыя выразы, якія сваім з’яўленнем абавязаны гістарычным падзеям савецкага часу, пачынаючы з Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. Прадстаўлены і прааналізаваны падчас лекцыі лінгвістычны матэрыял яшчэ раз прадэманстраваў студэнтам-філолагам неад’емную сувязь паміж мовай і грамадствам.

ph202511ph09105312.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image