Сэрвісы

Экскурсія «Твой новы дом: знаёмства з вучэбным корпусам на вуліцы Даўгабродскай»

Экскурсія «Твой новы дом: знаёмства з вучэбным корпусам на вуліцы Даўгабродскай»

11.11.2025 у межах ідэйнага выхавання старшы выкладчык  А.Ф. Клемята арганізавала і правяла для замежных студэнтаў першага курса спецыяльнасці «Рамана-германская філалогія» экскурсію «Твой новы дом: знаёмства з вучэбным корпусам на вуліцы Даўгабродскай».

Мэта мерапрыемства – фарміраванне ў студэнтаў пачуцця гонару і прыналежнасці да БДУ, эмацыйнай прывязанасці да ўніверсітэта, а таксама ўсведамленне акадэмічных традыцый праз інтэрактыўнае вывучэнне кампуса.

Новы сяміпавярховы вучэбны корпус па адрасе вул. Даўгабродская, 20, які з'яўляецца Цэнтрам міжнароднай адукацыі, быў адкрыты ў верасні 2022 года. Яго плошча складае 16 тысяч квадратных метраў. Тут размешчаны 20 вучэбных аўдыторый, у тым ліку чатыры лекцыйныя і 16 лабараторый, камп'ютэрныя класы, лінгвафонныя кабінеты,  а таксама актавая зала, бібліятэка, сталовая і буфет. Менавіта ў гэтым корпусе знаходзяцца музей БДУ і Упраўленне па справах культуры БДУ.

Асноўнай кропкай маршруту стала Фундаментальная бібліятэка БДУ. Загадчыца аддзелам інфармацыйнага абслугоўвання навуковых даследаванняў Алена Яўгеньеўна Вараб'ева правяла для студэнтаў змястоўную гутарку, у ходзе якой падрабязна расказала пра магчымасці і рэсурсы адной з найбуйнейшых бібліятэк краіны. Асаблівая ўвага была нададзена практычным аспектам работы: студэнты даведаліся, як карыстацца поўнатэкставымі, рэферaтыўнымі і навукаметрычнымі базамі даных, якія з'яўляюцца незаменным інструментам для будучых філолагаў-даследчыкаў. Гэтая інфармацыя вельмі важная для іх паспяховай акадэмічнай дзейнасці.

Студенты праявілі высокую цікавасць, актыўна задавалі пытанні. Экскурсія не толькі дапамагла ім арыентавацца ў прасторы новага вучэбнага корпуса, але і прадэманстравала маштаб і магчымасці БДУ для вучобы, навукі і творчасці, а таксама стварыла спрыяльнае асяроддзе для нефармальнага абмену думкамі і развіцця міжкультурных сувязяў паміж замежнымі студэнтамі.

Правядзенне падобных мерапрыемстваў з'яўляецца важным крокам для паспяховай інтэграцыі замежных студэнтаў у універсітэцкае асяроддзе.

ph1311202587487.jpg

ph13112025984873.jpg

ph131120259837623.jpg

ph1311202587488734.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image