11 лістапада дацэнт кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай Купрадзэ С.Д. і старшы выкладчык Праконіна В.У. прынялі ўдзел у арганізацыі ўрока-экскурсіі “Універсітэцкі гарадок” са студэнтамі 1 курса факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі.
Замежныя студэнты пазнаёміліся з архітэктурнай кампазіцыяй унутранага дворыка Галоўнага корпуса БДУ, з паркавым ансамблем, які ўключае мемарыял “Памяць у імя жывых”, бюсты Канфуцыя і Махатмы Гандзі, скульптуры беларускіх асветнікаў.
Студэнты 3 курса факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі расказалі першакурснікам аб значным укладзе Францыска Скарыны, Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Міколы Гусоўскага, Сымона Буднага і Васіля Цяпінскага ў развіццё нацыянальнай самасвядомасці і асветы беларусаў.
Будучыя выкладчыкі геаграфіі захоплена знаёміліся са шматгадовай гісторыяй БДУ, з энтузіязмам фатаграфаваліся каля розных скульптур.
Далей урок-экскурсія працягваўся ў навучальных аўдыторыях, дзе выкладчыкі адказвалі на пытанні студэнтаў, расказвалі ім пра развіццё кнігадрукавання на беларускіх землях. Вялікае ўражанне ў студэнтаў пакінуў мемарыял “Памяць у імя жывых”, прысвечаны студэнтам, выкладчыкам и супрацоўнікам БДУ, якія аддалі сваё жыццё за вызваленне Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны.






BY

