13.11.2025 у рамках выхавання культуры побыту і вольнага часу студэнты 1 курса 25 вучэбнай групы аддзялення «Рамана-германская (англійская) філалогія» разам з куратарам Селязневай В.С. наведалі канцэрт "Вечар скрыпічнай санаты", арганізаваны Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.
У праграме былі прадстаўлены шэдэўры, рэдка выкананыя разам: саната для скрыпкі і фартэпіяна ля мінор рускага кампазітара Сяргея Танеева і саната для скрыпкі і фартэпіяна сі мінор італьянскага кампазітара Аторына Рэспігі.
Выконвалі музычныя творы лаўрэаты міжнародных конкурсаў, стыпендыяты Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі - Галіна Забышная (скрыпка) і Канстанцін Арцём(фартэпіяна).
Студэнты пагрузіліся ў свет камернай музыкі, поўны кантрастаў і фарбаў, а таксама звярнулі ўвагу на майстэрскі дыялог інструментаў, на якіх гралі музыканты.
Студэнты адзначылі, што магчымасць дакрануцца да мастацтва не толькі пашырае далягляд, але і дапамагае адключыцца ад мітусні і дзённых клопатаў, запаволіцца і супакоіцца.







BY

