У рамках прафарыентацыйнай работы 12 лістапада 2025 года на філалагічным факультэце БДУ адбылася сустрэча студэнтаў 4 курса і магістрантаў з прадстаўнікамі арганізацый-заказчыкаў кадраў.
Мадэратарам мерапрыемства выступіў дэкан філалагічнага факультэта Сяргей Аляксандравіч Важнік.
Перад навучэнцамі выступілі спікеры больш чым 30 арганізацый, сярод якіх: Першы інфармацыйны тэлеканал, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі, РУП "Дом прэсы", Нацыянальная бібліятэка Беларусі, ТАА “ДЖЭНЦІ-СПЕДЫШН”, ТДА "ЭНЭКА", ТАА "Прымвэй", установы агульнай сярэдняй адукацыі.
Студэнты змаглі задаць пытанні, звязаныя з размеркаваннем, атрымалі неабходныя кансультацыі па працаўладкаванні і магчымасць скарэкціраваць свае кар'ерныя траекторыі. І студэнты, і працадаўцы адзначылі важнасць праведзенай сустрэчы.










BY

