Сэрвісы

Дыскусійна-аналітычны клуб "Cogito"

Мэта дыскусійнага клуба - прадэманстраваць стан распрацоўкі тэарэтыка-метадалагічных і метадычных праблем у сучаснай фалькларыстыцы і этналогіі. Заключнай стадыяй дыскусіі з'яўляецца выяўленне "болевых" кропак навукі з мэтай стымуляцыі даследчых пошукаў у дадзеным напрамку, з дапамогай якіх уся навуковая сістэма фалькларыстыкі, асабліва яе маладое крыло, настройваецца на максімальныя канчатковыя вынікі, г. зн. на прарыў.

Маніторынг фалькларыстычнага працэсу і аналітычныя даведкі дазволяць зразумець карціну суадносінаў стыхійных, модных і фундаментальных кірункаў у сучаснай навуцы, пабачыць, ці дастатковы навуковы патэнцыял вучоных і інфармацыйнае забеспячэнне для вырашэння актуальных задач альбо становішча пагаршаецца. Аналіз сучасных навуковых канцэпцый і падыходаў сувымяраецца з агульным станам фалькларыстыкі ў Еўропе і Амерыцы з мэтай прадугледзець аператыўныя меры (мэтавыя гранты) па падтрымцы наватарскіх пошукаў у вобласці тэорыі і метадалогіі. Ён служыць асновай для абгрунтаванага прыцягнення да рашэння праблем спецыялістаў з сумежных вобласцей - тэорыі літаратуры, тэорыі культуры, сістэмалогіі, міфалогіі, культуралогіі і г. д.

Распрацоўка стратэгіі навуковых даследаванняў не з'яўляецца мэтай дыскусійнага клуба, але правільнае вызначэнне "белых плям" айчыннай навукі зусім не выключаецца.

 

Праблемнае поле дыскусіі

"Жанры, жанраўтварэнне, праблема класіфікацыі жанраў"

  • Прычыны і прадпасылкі фарміравання жанру.
  • Жанр - тыпалогія, звышасабовае або гістарычна, тэматычна, змястоўна і па-мастацку канкрэтнае? Форма, змест або ...?
  • Якой катэгарыяльнай сістэме трэба аддаць перавагу для лепшага разумення творчых працэсаў у фальклоры і літаратуры род - від - жанр або род - жанр - від?
  • Ці існуюць крызісы сістэмы жанраў?
  • Крытэрыі навуковай ідэнтыфікацыі жанраў. Напрыклад, ці з'яўляюцца асобнымі жанрамі калядкі і шчадроўкі, купальскія і пятроўскія песні?
  • Ці можна распрацаваць універсальную мадэль фармалізаванага апісання жанраў?
Image

Рэсурсы

Image
Image