25.11.2025 у рамках выхавання, накіраванага на фарміраванне беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя і прыродных рэсурсаў, старшыя выкладчыкі кафедры германскага мовазнаўства Г.І. Зур і М. І. Статкевіч правялі са студэнтамі IV курса спецыяльнасці «Рамана-германская (англійская, французская, італьянская) філалогія», што вывучаюць нямецкую мову як другую замежную, круглы стол «У гармоніі з прыродай. Абарона лесу: беражлівае і руплівае выкарыстанне».
Студэнты прадставілі праекты, прысвечаныя дзейнасці Дзяржаўнай установы па абароне і маніторынгу лесу «Беллесаахова» і 95-гадоваму юбілею Дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»; даведаліся пра хваробы і шкоднікаў, якія паражаюць лясны фонд; азнаёміліся з ходам правядзення лесаахоўных мерапрыемстваў у гадавальніках, лясных насаджэннях і на лесанасенных плантацыях; разгледзелі прынцыпы эфектыўнага лесакарыстання. Асаблівую цікавасць выклікала абмеркаванне дзяржаўнай праграмы «Беларускі лес», якая рэалізуе прынцыпы Мэт устойлівага развіцця (МУР 15 «Захаванне экасістэм сушы») у нацыянальных умовах.
Вынікам праведзенага мерапрыемства стала фарміраванне ў студэнтаў усведамлення неабходнасці беражлівага і руплівага выкарыстання лясных рэсурсаў для забеспячэння ўстойлівага развіцця, а таксама разуменне важнасці жыцця ў гармоніі з прыродай.









BY

