Выкладчыкі кафедры кітайскай філалогіі Хотулева Аліна Віктараўна і Алейнікава Паліна Віктараўна правялі планавыя прафарыентацыйныя сустрэчы з навучэнцамі старэйшых класаў ДУА «Сярэдняя школа №208 г. Мінска імя І.П. Іванчыка» і ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Маладзечна». Супрацоўнікі філалагічнага факультэта расказалі вучням аб прыёмнай кампаніі 2025 года, прахадных балах, спецыфіцы навучання на спецыяльнасці «Усходняя (кітайская) філалогія», перспектывах працаўладкавання пасля заканчэння ўстановы вышэйшай адукацыі. Сваімі ўражаннямі аб першых месяцах «жыцця» ў Беларускім дзяржаўным універсітэце падзялілася студэнтка 1 курса Вераніка Сухалёт. Навучэнцы засталіся задаволеныя сустэчай, паколькі атрымалі адказы на ўсе пытанні, якія іх цікавілі, і даведаліся шмат новага пра філалагічны факультэт БДУ.





BY

