Сэрвісы

Прафарыентацыйныя сустрэчы кафедры кітайскай філалогіі

Прафарыентацыйныя сустрэчы кафедры кітайскай філалогіі

Выкладчыкі кафедры кітайскай філалогіі Хотулева Аліна Віктараўна і Алейнікава Паліна Віктараўна правялі планавыя прафарыентацыйныя сустрэчы з навучэнцамі старэйшых класаў ДУА «Сярэдняя школа №208 г. Мінска імя І.П. Іванчыка» і ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Маладзечна». Супрацоўнікі філалагічнага факультэта расказалі вучням аб прыёмнай кампаніі 2025 года, прахадных балах, спецыфіцы навучання на спецыяльнасці «Усходняя (кітайская) філалогія», перспектывах працаўладкавання пасля заканчэння ўстановы вышэйшай адукацыі. Сваімі ўражаннямі аб першых месяцах «жыцця» ў Беларускім дзяржаўным універсітэце падзялілася студэнтка 1 курса Вераніка Сухалёт. Навучэнцы засталіся задаволеныя сустэчай, паколькі атрымалі адказы на ўсе пытанні, якія іх цікавілі, і даведаліся шмат новага пра філалагічны факультэт БДУ.

ph01122025786347836.jpg

ph011220252673263.jpg

ph0112202572637863.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.