1 снежня 2025 г. старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай Храмчанка Т. А. правяла гутарку, прымеркаваную да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам, з замежнымі студэнтамі 2 курса факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі.
Мэта гутаркі заключалася ў павышэнні дасведчанасці навучэнцаў аб вірусе імунадэфіцыту чалавека, фарміраванні ў іх адказнага стаўлення да свайго здароўя, матываванні іх да ўсвядомленага выбару на карысць здаровага ладу жыцця.
У рамках заняткаў студэнты актыўна вывучалі матэрыялы прэзентацый, азнаёміліся з гісторыяй віруса, развеялі распаўсюджаныя міфы, абмеркавалі практычныя сітуацыі, а таксама даведаліся пра жыццё ВІЧ-інфіцыраваных і сучасныя метады лячэння. Тэматычны відэаролік з рэальнай гісторыяй адкрыў для іх свет людзей, якія жывуць з ВІЧ, і паказаў магчымасці тэрапіі і важнасць псіхалагічнай падтрымкі.Гутарка выклікала шчыры водгук: навучэнцы абмяркоўвалі інфармацыю, атрыманую раней, што падкрэсліла важнасць тэмы і зрабіла дыскусію па-сапраўднаму каштоўнай. У канцы занятку студэнты прайшлі праверачны тэст і сфармулявалі ключавыя прынцыпы бяспечных паводзін.


BY

