Сэрвісы

Дэбаты "Inspiration vs Perspiration in language learning"

Дэбаты "Inspiration vs Perspiration in language learning"

02.12.2025 у рамках плана выхаваўчай работы выкладчыкі кафедры германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта Селязнева В.С. і Звонаў Р.А. правялі занятак у форме дэбатаў у студэнтаў 1 курса рамана-германскай (ангельскай) філалогіі на тэму "Inspiration vs Perspiration in language learning" ("Талент або Стараннасць пры вывучэнні замежных моў").

Мэта дадзенага занятку – садзейнічаць развіццю крытычнага мыслення, падтрымаць цікавасць студэнтаў да вывучэння замежных моў, дапамагчы студэнтам выявіць прафарыентацыйныя схільнасці і ўсвядоміць важнасць выбару прафесіі.

Разважаючы над тым, што важней прыроджаны талент ці ўпартая праца, узнікла тэматычная імправізаваная гутарка, падчас якой студэнты падзяліліся сваім досведам у вывучэнні замежнай мовы. Вялікі водгук у студэнтаў знайшла магчымасць агучыць сваё меркаванне наконт будучых прафесій, звязаных з вывучэннем замежных моў.

У канцы занятку было выяўлена некалькі прафарыентацыйных напрамкаў, якія адпавядаюць асабістым інтарэсам навучэнцаў і грамадскім патрэбам.

ph081220258716278168.jpeg

ph081220258718278673.jpeg

ph0812202517268721676.jpeg

ph081220257816278628162.jpeg

Image

Рэсурсы

Image
Image