Сэрвісы

Аксіёмы дакументнай лінгвістыкі

Аксіёмы дакументнай лінгвістыкі

09.12.2025 у рамках групавога праекта «Аксіёмы дакументнай лінгвістыкі» студэнты 3 курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія» абаранялі свае творчыя работы. Пад кіраўніцтвам дацэнта С. М. Якуба навучэнцы бралі ўдзел у круглым стале «Дакументная лінгвістыка і інфармацыйныя тэхналогіі», прадставілі тэзісныя планы навуковых артыкулаў, прысвечаных даследаванню пытанняў дакументнай лінгвістыкі, прэзентавалі кластар «Афіцыйна-справавы стыль», эсэ «Маё знаёмства з дакументнай лінгвістыкай», самастойна складзеныя дакументныя тэксты, у тым ліку візітныя карткі. Абагульніць і сістэматызаваць веды дапамаглі інтэрактыўныя тэставыя заданні па тэме «Віды дакументаў і іх класіфікацыя». Асноўная мэта мерапрыемства – садзейнічаць фарміраванню ўмення працаваць у калектыве, навыкаў самастойнага аналізу і стварэння дакументных тэкстаў, развіццю прафесійных моўных і маўленчых ўменняў і навыкаў, рэалізацыі індывідуальных траекторый станаўлення і развіцця асобы спецыяліста па дзелавой камунікацыі.

ph171220251762764763764.jpg

ph17122025376473647643.jpg

ph1712202527367632763.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image