Сэрвісы

Круглы стол “Новы год у маёй краіне. Новы год у маёй сям'і”

Круглы стол “Новы год у маёй краіне. Новы год у маёй сям'і”

17 снежня 2025 г. старшымі выкладчыкамі кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай Андрэевай Л.С. і Ціхановіч В.С. быў праведзены круглы стол, прысвечаны навагоднім традыцыям у розных краінах, з замежнымі студэнтамі 2 курса факультэта міжнародных адносін.

Мэтай правядзення дадзенага мерапрыемства з’яўляецца пашырэнне ведаў і ўяўленняў замежных навучэнцаў аб навагодніх святкаваннях у свеце, выхаванне талерантнага стаўлення да культурных традыцый іншых народаў і краін.

Студэнты падрыхтавалі прэзентацыі і выступілі з дакладамі аб правядзенні новага года ў Кітаі, Японіі, Індыі, Турцыі, Туркменістане, Беларусі, аб калядным святкаванні у ЗША, аб незвычайных навагодніх традыцыях у розных краінах. Удзельнікі расказалi пра любімыя сямейныя звычаі, нацыянальныя стравы, упрыгожванні і святы, якія суправаджаюць пераход у новы год.

Мерапрыемства спрыяла пашырэнню кругагляду замежных студэнтаў і выклікала ў іх жывую цікавасць, а таксама стала сяброўскім сімвалам міжкультурных зносін. Пасля выступленняў удзельнікі абмяняліся ўражаннямі і віншаваннямі, пажадалі адзін аднаму поспехаў і шчаслівага Новага года.

ng171220253_2.jpg

ng171220253_3.jpg

ng171220253_1.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image