Сэрвісы

Вынікі V Шаблоўскіх чытанняў

Вынікі V Шаблоўскіх чытанняў

13 снежня 2025 года на кафедры замежнай літаратуры ў межах працы студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі «Нацыянальнае і ўніверсальнае ў сусветнай літаратуры», гурткоў «Светлавякоўе і Уяўленне», «Англійская жаночая літаратура ХХ – пачатку ХХI стагоддзя» і «Нябачная калегія» адбыліся V Шаблоўскія чытанні студэнтаў і аспірантаў, прысвечаныя памяці доктара філалагічных навук прафесара Ірыны Вікенцьеўны Шаблоўскай. Мэта чытанняў – захаванне пераемнасці ў даследаванні сусветнай літаратуры, далучэнне маладога пакалення да навуковай школы І. В. Шаблоўскай, развіццё такіх літаратуразнаўчых кірункаў як кампаратывістыка, беларуская літаратура ў сусветным кантэксце, нацыянальнае і ўніверсальнае, інтэрмедыяльны падыход да аналізу мастацкага тэксту, праблема іншасці і формы яе рэалізацыі ў літаратуры, катэгорыя жанру на розных этапах літаратурнага працэсу. На канферэнцыі быў прачытаны 71 даклад ў 7 секцыях.

У V Шаблоўскіх чытаннях прынялі ўдзел студэнты філалагічнага факультэта і факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ, спецыяльнасцяў «Рамана-германская філалогія», «Славянская філалогія», «Перакладніцкая справа», магістранты і аспіранты, чые даследаванні знаходзяцца ў рэчышчы беларускай, кітайскай, англійскай, амерыканскай, французскай, нямецкай і італьянскай літаратур. Па выніках працы канферэнцыі рыхтуецца зборнік навуковых артыкулаў.

Image

Рэсурсы

Image
Image