05.01.2026 у рамках прафесійнага выхавання моладзі старшым выкладчыкам кафедры германскага мовазнаўства С.Э. Бабок на базе ДУА “Сярэдняя школа №73 г. Мінска ім. М.Ф. Шмырова” для студэнтаў 4 курса спецыяльнасці “Рамана-германская (нямецкая) філалогія” быў арганізаваны семінар на тэму “Праца настаўніка замежнай мовы ў рэаліях сучаснай школы”. Мэта мерапрыемства – фарміраванне агульнай прафесійнай кампетэнтнасці студэнтаў, стымуляванне цікавасці да будучай педагагічнай дзейнасці ў перыяд пераддыпломнай практыкі. У якасці вядучага мерапрыемства выступіў настаўнік нямецкай мовы вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі М.М. Полаўцаў. У працэсе работы вопытны педагог расказаў студэнтам пра нарматыўнае і праграмнае забяспячэнне вучэбнага прадмета “Замежная мова (нямецкая)”, дэталёва разабраў структуру плана-канспекта ўрока, а таксама падзяліўся некаторымі прыёмамі па арганізацыіі пэўных відаў навучальнай дзейнасці на ўроку. Асаблівая ўвага была нададзена ацэнцы вынікаў працы вучняў і правілам запаўнення класнага журнала. Семінар прайшоў у фармаце актыўнага дыялога паміж педагогам і студэнтамі. Будучыя практыканты атрымалі адказы на ўсе пытанні, якія іх хвалявалі. У канцы мерапрыемства студэнты падзякавалі настаўніку і адзначылі, што атрыманая інфармацыя ўжо ў хуткім часе дапаможа ім паспяхова ўліцца ў рады маладых педагогаў-практыкантаў і будзе сапраўды карыснай для іх будучага прафесійнага станаўлення.




BY

