Сэрвісы

Спасцігаем азы педагагічнай дзейнасці

Спасцігаем азы педагагічнай дзейнасці

05.01.2026 у рамках прафесійнага выхавання моладзі старшым выкладчыкам кафедры германскага мовазнаўства С.Э. Бабок на базе ДУА “Сярэдняя школа №73 г. Мінска ім. М.Ф. Шмырова” для студэнтаў 4 курса спецыяльнасці “Рамана-германская (нямецкая) філалогія” быў арганізаваны семінар на тэму “Праца настаўніка замежнай мовы ў рэаліях сучаснай школы”. Мэта мерапрыемства – фарміраванне агульнай прафесійнай кампетэнтнасці студэнтаў, стымуляванне цікавасці да будучай педагагічнай дзейнасці ў перыяд пераддыпломнай практыкі. У якасці вядучага мерапрыемства выступіў настаўнік нямецкай мовы вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі М.М. Полаўцаў. У працэсе работы вопытны педагог расказаў студэнтам пра нарматыўнае і праграмнае забяспячэнне вучэбнага прадмета “Замежная мова (нямецкая)”, дэталёва разабраў структуру плана-канспекта ўрока, а таксама падзяліўся некаторымі прыёмамі па арганізацыіі пэўных відаў навучальнай дзейнасці на ўроку. Асаблівая ўвага была нададзена ацэнцы вынікаў працы вучняў і  правілам запаўнення класнага журнала. Семінар прайшоў у фармаце актыўнага дыялога паміж педагогам і студэнтамі. Будучыя практыканты атрымалі адказы на ўсе пытанні, якія іх  хвалявалі. У канцы мерапрыемства студэнты падзякавалі настаўніку і адзначылі, што атрыманая інфармацыя ўжо ў хуткім часе дапаможа ім паспяхова ўліцца ў рады маладых педагогаў-практыкантаў і будзе сапраўды карыснай для іх будучага прафесійнага станаўлення.

ph080120262837874878349.jpg

ph0801202687346876436.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.