Як і планавалася, у лістападзе і снежні студэнты кафедры раманскага мовазнаўства ізноў наведалі сярэднія навучальныя ўстановы ў сваіх родных гарадах. Але цяпер, дзякуючы матывуючым размовам выкладчыкаў і не меньш натхняючаму прыкладу “французаў”, да ініцыятывы далучыліся і прадстаўнікі італьянскіх груп.
За два месяцы было праведзена 19 мерапрыемстваў з удзелам 21 студэнта з першага па трэці курс.
Тым разам ініцыятывай былі ахоплены Мінск, Віцебск, Гомель, Магілёў, Бабруйск, вёска Гарадзілава Маладзечанскага раёна, Дзятлава, Ельск, Паставы. У школах, гімназіях ды ліцэях краіны студэнты распавядалі пра навучанне ў БДУ, пра асаблівасці філалагічнага факультэта, насычанае культурнае жыццё, а таксама заахвочвалі патэнцыйных абітурыентаў да паступлення на спецыяльнасці «французская і італьянская філалогія».
Падчас сустрэчаў выкарыстоўваліся буклеты філалагічнага факультэта, газета «Універсітэт».
Правядзенне прафарыентацыйных мерапрыемстваў ва ўстановах сярэдняй адукацыі з’яўляецца вельмі карысным досведам, які дапамагае лепш асэнсаваць уласны выбар будучай прафесіі, выпрацоўвае пачуццё адказнасці за прафесійны шлях іншых людзей і, адпаведна, іх лёс.
У другім семестры кафедра раманскага мовазнаўства плануе пашырыць прафарыентацыйную работу з удзелам студэнтаў.












BY

