22.01.2026 у рамках выхавання культуры побыту і вольнага часу студэнты 1 курса 25 вучэбнай групы аддзялення «Рамана-германская (англійская) філалогія» разам з куратарам Селязневай В.С. наведалі выставу «Элегантнасць срэбра: скарбы Аманскага двара» з калекцыі Нацыянальнага музея Султаната Аман, прадстаўленую ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.
У экспазіцыі прадстаўлены творы арабскіх майстроў і рамеснікаў, зробленыя са срэбра: кінжалы, створаныя ў розныя перыяды аманскай гісторыі, а таксама ювелірныя ўпрыгажэнні са срэбра ўражваюць мудрагелістасцю і філіграннасцю.
На выставе экспануюцца традыцыйныя касцюмы, касцюмы радавой шляхты, якія дэманструюць разнастайнасць функцый аманскага адзення і спосабы самавыяўлення, якія адлюстроўваюць мясцовы каларыт і эстэтыку.
Шэраг экспанатаў выставы знаёміць з культурай водару Амана. Прыклады флаконаў мужчынскіх духаў сусветна вядомай парфумернай хаты Amouage уражваюць сваім дызайнам.
На выставе студэнты змаглі не толькі адпачыць падчас сесіі, але і пазнаёміцца з гістарычнай і культурнай спадчынай Амана. Выстава пакінула ў дзяцей незгладжальнае ўражанне, а студэнт Эміраў Батыр, адзначыў, што Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь - гэта ўнікальнае месца, дзе можна пазнаёміцца з культурай розных эпох і нават народаў.






BY

