Графік правядзення мерапрыемстваў:
1. Прэзентацыя выніковых справаздач па фальклорнай практыцы студэнтамі 2 курса спецыяльнасцей "Беларуская філалогія", "Руская філалогія", "Славянская філалогія" (07.09, аўд. 69, з 12.45 да 15.45).
2. Пасяджэнне "круглага" стала "Беларускі фальклор у прасторы і часе нацыянальнай культуры" (15.09; дакладная праграма будзе прадстаўлена 14.09).
3. Правядзенне Фальклорнага фэсту - вынікова-забаўляльнага канцэрта-справаздачы студэнтаў 2 курса спецыяльнасцей "Беларуская філалогія", "Руская філалогія", "Славянская філалогія" (17.09; Вялікая актавая зала, 14.25; дакладная праграма будзе прадстаўлена 16.09).
4. Пасяджэнне навукова-метадычнага семінара "Праблемы фалькларыстыкі". Даклад кандыдата філалагічных навук, дацэнта, старшыні семінара Р. М. Кавалёвай "Семіётыка дома ў фальклоры" (20.09; аўд. 69, 11.15).
5. Прэзентацыя першага нумара электроннага альманаха "Дзьмухавец" (22.09, аўд. 307, 11.15).
6. Правядзенне сяброўскай сустрэчы "Беларускі фальклор і ўсходняя мудрасць" (24.09; аўд. 112, 11.15). У праграме:
- - знаёмства з кнігай "Китайский календарь и славянские мифологические параллели" доктара філалагічных навук, прафесара, загадчыка кафедры беларускай літаратуры і культуры Т.І.Шамякінай ;
- - знаёмства са складальнікам кнігі "Слово мудрости восточной" В.С.Маляровым;
- - выступленне замежных студэнтаў, членаў Клуба інтэрнацыянальнага сяброўства філалагічнага факультэта БДУ.
7. Прэзентацыя 7 выпуска зборніка артыкулаў "Фалькларыстычныя даследаванні: кантэкст, тыпалогія, сувязі" (30.09; аўд. 304, 12.45).
Кафедра тэорыі літаратуры
Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору
Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя "Фалькларыстыка"


BY 
