Сэрвісы

ПРАГРАМА ТЫДНЯ РОДНАЙ МОВЫ 16–21 ЛЮТАГА 2026 ГОДА

ПРАГРАМА ТЫДНЯ РОДНАЙ МОВЫ 16–21 ЛЮТАГА 2026 ГОДА

ХРОНІКА ТЫДНЯ РОДНАЙ МОВЫ 16–21 ЛЮТАГА 2026 ГОДА

Тыдзень роднай мовы ў Беларускім дзяржаўным універсітэце праводзіцца з лютага 2005 года і звязаны з устанаўленнем пад эгідай ЮНЕСКА Міжнароднага дня роднай мовы.

Мэтай правядзення Тыдня роднай мовы ў БДУ з’яўляецца фарміраванне грамадзянскай адказнасці і патрыятызму, прыхільнасці да ўніверсітэцкіх каштоўнасцей і традыцый, дзейснае выкананне Закона Рэспублікі Беларусь “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь”, клопат аб паважлівых адносінах да нацыянальнай годнасці чалавека, яго культуры і мовы, аб свабодным развіцці і ўжыванні ўсіх нацыянальных моў, якімі карыстаецца насельніцтва нашай краіны.

Мерапрыемствы Тыдня роднай мовы спрыяюць павышэнню цікавасці да культурнай спадчыны беларускага народа, выхаванню пачуцця павагі і гонару за беларускую мову, адказнасці за яе лёс, паглыбленню ведаў аб беларускай мове, гісторыі яе станаўлення і развіцця, пашырэнню выкладання беларускай мовы на розных факультэтах, стварэнню вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў на беларускай мове па розных дысцыплінах прыродазнаўчага і сацыяльна-гуманітарнага цыклаў, свабоднаму выкарыстанню беларускай мовы ў прафесійнай дзейнасці, стварэнню ўмоў для развіцця патрыятычных пачуццяў, матывацыі навучання, кругагляду і творчых здольнасцей студэнтаў.

16–21.02.2026 Інтэлектуальная гульня “Мову родную люблю я…” (да Дня роднай мовы). Адк. М.І. Свістунова.

Па раскладзе аўдыторных заняткаў па вучэбнай дысцыпліне “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” (гр. 1 (ФСК), гр. 1–10 (ФРФіКТ)).

Факультэт сацыякультурных камунікацый БДУ, факультэт радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій БДУ, г. Мінск, вул. Курчатава, 5.

Мерапрыемства арыентавана на папулярызацыю беларускай мовы ў моладзевым асяроддзі. Асноўная мэта – развіваць цікавасць да гісторыі роднай краіны, выхоўваць высокую грамадзянскасць, пачуццё патрыятызму, павагу да нацыянальнай культуры, традыцый, звычаяў.

18.02.2026 – Семінар-практыкум “Так калісьці пісалі на Беларусі: беларуская мова ў арабскай графіцы”. Адк. М.І. Свістунова.

Запрошаны госць – старшы навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры” НАН Беларусі І.А. Сынкова, а таксама І.Чаўкота.

12:55, філалагічны факультэт БДУ, г. Мінск, вул. К. Маркса, 31.

Беларуская арабіца, ці беларускі арабскі алфавіт – унікальны феномен у гісторыі пісьменства. Гэта сістэма пісьма, якая выкарыстоўвалася для запісу беларускай мовы арабскай графікай і якая мае сваю багатую гісторыю і культурнае значэнне. З XVI ст. татары-мусульмане, што пражывалі на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, выкарыстоўвалі арабскую графіку для запісу сваёй і мясцовай, беларускай, мовы, што было абумоўлена імкненнем да культурнай інтэграцыі і захавання рэлігійных традыцый. Падчас семінара-практыкума студэнты не толькі даведаюцца пра ўсё гэта, але і паспрабуюць пісаць арабскімі літарамі.

19.02.2026 – Творчы праект “Наша невычэрпнае багацце”. Адк. С.М.Якуба.

09:45, філалагічны факультэт БДУ, г. Мінск, вул. К. Маркса, 31.

Творчы праект, у якім прымуць удзел студэнты 2 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія”. Студэнты пазнаёмяцца з гісторыяй святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, падрыхтуюць віншаванні роднай мове, прачытаюць вершы беларускіх класікаў, прымуць удзел у лінгвістычных конкурсах.

19.02.2026 – Лекцыя-гутарка “Беларуская мова: гісторыя і сучаснасць”. Адк. М.Р. Прыгодзіч.

11:30, факультэт геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ, г. Мінск, вул. Ленінградская, 16.

Лекцыя прысвечана багатай гісторыі пісьменнасці ўсходніх славян, звязанай са шматлікімі аспектамі: структурай мовы, яе месцам і роляй у грамадстве, сувязі з навукай, культурай і рэлігіяй.

19.02.2026 – Прэзентацыя “Багацце і выразнасць беларускай літаратурнай мовы”. Адк. М.К. Чаеўская.

11:30, факультэт міжнародных адносін БДУ, г. Мінск, вул. Ленінградская, 20.

Мэта мерапрыемства – паказаць багацце і выразнасць лексічных сродкаў роднай мовы, якія дазваляюць дасягнуць дасканаласці ў дакладнай перадачы думак і стварэнні яркай вобразнасці выказванняў.

19.02.2026 – Прэзентацыя беларускага перакладу “Запаветнае сказанне манголаў”. Адк. У.І. Куліковіч, Г.К. Чахоўскі, Г.М. Бутырчык.

Спікеры: дактарант кафедры беларускага мовазнаўства Уладзімір Іванавіч Куліковіч – аўтар перакладу на беларускую мову; загадчык кафедры замежнай літаратуры Ганна Міхайлаўна Бутырчык.

12:55, філалагічны факультэт БДУ, г. Мінск, вул. К. Маркса, 31.

Мерапрыемства прысвечана найстаражытнейшаму пісьмоваму помніку мангольскай гісторыі і літаратуры, створанаму невядомым аўтарам у ХIII ст., які апісвае жыццё Чынгісхана і станаўленне імперыі. З уступнага слова пра мангольскі эпас загадчыка кафедры замежнай літаратуры Г.М. Бутырчык студэнты даведаюцца пра “Запаветнае сказанне манголаў”, яго месца і ролю ў сусветнай літаратурнай скарбніцы. Перакладчык твора У.І. Куліковіч распавядзе пра асаблівасці перакладу “Запаветнага сказання манголаў” на беларускую мову.

 19.02.2026 – Творчая віктарына Люблю родную мову”. Адк. Т.Л. Чахоўская.

10:30, біялагічны факультэт БДУ, г. Мінск, вул. Курчатава, 10.

Студэнты 2 курса біялагічнага факультэта прымуць удзел у інтэлектуальных конкурсах, прысвечаных роднай мове.

19.02.2026 – Паэтычная гасцёўня “Свята роднай мовы”. Адк. Н.У. Чарнаброўкіна.

15:00, ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнай абароны насельніцтва Ленінскага раёна г. Мінска”, г. Мінск, вул. Маякоўскага, 163.

Вечар для наведвальнікаў сацыяльнага цэнтра, у межах якога ў выкананні  студэнтаў факультэта філасофіі і сацыяльных навук (1 курс) і філалагічнага факультэта (3 курс) прагучаць вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя беларускай мове і людзям, што спрыялі яе станаўленню і развіццю.

20.02.2026 – Інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Філалогія і Я”. Адк. Г.К. Чахоўскі, Т.Л. Чахоўская, А.А. Радзевіч.

09:45, філалагічны факультэт БДУ, г. Мінск, вул. К. Маркса, 31.

Студэнты 1 курса спецыяльнасцей “Беларуская філалогія” і “Руская філалогія” прымуць удзел у творчых конкурсах (“Вітальны”, “Крэатыўны”, “Лінгвістычны”, “Спеўны”, “Літаратуразнаўчы”, “Бліц”, "Паэтычны”, “Музычны” і інш.).

20.02.2026 – Сустрэча “Повязі сяброўства: захаванне і папулярызацыя беларускай культуры ў Цвярской вобласці Расійскай Федэрацыі”. Адк. Г.К. Чахоўскі.

14:25, філалагічны факультэт БДУ, г. Мінск, вул. К. Маркса, 31.

Запрошаны госць – кіраўнік клуба “Беларуская народная культура” Цэнтра традыцыйнай культуры Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі “Цвярскі дзяржаўны ўніверсітэт” Вадзім Сяргеевіч Ладыгін.

Супрацоўніцтва Беларусі і Расіі актыўна развіваецца праз моладзевыя праекты, якія ўмацоўваюць сяброўства паміж студэнтамі. Кіраўнік клуба Беларуская народная культура Цэнтра традыцыйнай культуры Цвярскога дзяржаўнага ўніверсітэта В.СЛадыгін распавядзе пра ініцыятывы ўніверсітэта, накіраваныя на абмен ведамі, культурныя сувязі і захаванне гістарычнай памяці.

20.02.2026 – Конкурс навуковых дакладаў “Стылістыка ў аспекце моўнага майстэрства”. Адк. Ю.В. Назаранка.

14:25, філалагічны факультэт БДУ, г. Мінск, вул. К. Маркса, 31.

Студэнты 3 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” прадставяць навуковыя даклады, прысвечаныя ўкладу беларускіх філолагаў у развіццё беларускай мовы.

20.02.2026 – Гутарка-прэзентацыя “Мова – духоўны скарб народа”. Адк. М.К. Чаеўская.

14:50, факультэт міжнародных адносін БДУ, г. Мінск, вул. Ленінградская, 20.

Мэта мерапрыемства – пазнаёміць студэнтаў з гісторыяй узнікнення традыцыі адзначаць 21 лютага Міжнародны дзень роднай мовы, з цікавымі фактамі пра розныя мовы свету, у тым ліку і пра беларускую мову.

20.02.2026 – Лінгвістычная гульня “Сваімі словамі”. Адк. Н.У. Чарнаброўкіна.

15:00, юрыдычны факультэт БДУ, г. Мінск, вул. Ленінградская, 8.

Студэнты 1 курса будуць спаборнічаць за права звацца лепшымі знаўцамі беларускай мовы, выконваючы разнастайныя лінгвістычныя заданні.

21.02.2026 – Лекцыя-гутарка “Родная мова: змест паняцця, асаблівасці яго трактавання ва ўмовах беларуска-рускага білінгвізму”. Адк. Н.В. Яфімава.

11:00, юрыдычны факультэт БДУ, г. Мінск, вул. Ленінградская, 8.

Лекцыя-гутарка ў межах аўдыторных заняткаў па дысцыпліне “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” са студэнтамі 1 курса юрыдычнага факультэта (гр. 4–6).

21.02.2026 – Канферэнцыя Беларуская літаратура ў сусветным кантэксце”.  Адк. кафедра замежнай літаратуры.

12:55, філалагічны факультэт БДУ, г. Мінск, вул. К. Маркса, 31.

Кафедра замежнай літаратуры запрашае студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў да ўдзелу ў канферэнцыі з выступленнямі па наступных напрамках:

  • Беларуская літаратура (аналіз аднаго з тэкстаў беларускай літаратуры);
  • Кампаратыўныя даследаванні беларускай літаратуры. Тыпалогія;
  • Замежная літаратура ў беларускіх перакладах.

З мэтай заахвочвання да напісання навуковых работ на беларускай мове да ўдзелу ў канферэнцыі прымаюцца беларускамоўныя даклады па праблематыцы замежных літаратур.

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 18 лютага 2026 г. даслаць заяўку на электронную пошту Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript. .

 

21.02.2026 – Лекцыя-гутарка “Беларуская мова ў прасторы і часе”, прымеркаваная да Дня роднай мовы. Адк. А.М. Муравіцкая.

15:50, юрыдычны факультэт БДУ, г. Мінск, вул. Ленінградская, 8.

У лекцыі па вучэбнай дысцыпліне “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” для студэнтаў 1 курса спецыяльнасці “Правазнаўства” разглядаюцца этапы станаўлення і развіцця беларускай мовы. Вызначаецца месца беларускай мовы сярод іншых моў свету, прасочваецца гісторыя яе фарміравання ад старажытнасці да нашых дзён.

ХРОНІКА ТЫДНЯ РОДНАЙ МОВЫ

16–21 ЛЮТАГА 2026 ГОДА

16–21.02.2026 – Інтэлектуальная гульня “Словы родныя люблю я…”. На працягу Тыдня роднай мовы дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства М.І.Свістунова ў межах аўдыторных заняткаў па вучэбнай дысцыпліне “Беларуская мова (Прафесійная лексіка)” праводзіла са студэнтамі 1-га курса факультэта радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій інтэлектуальную гульню “Словы родныя люблю я”. Студэнты гулялі ў шарады, успаміналі фразеалагізмы, разгадвалі загадкі і адказвалі на іншыя заданні, звязаныя з беларускай мовай і літаратурай.

16_12026_2026.jpg

17.02.2026 – Повязь мовазнаўчай навукі і адукацыі. Дацэнты кафедры беларускага мовазнаўства Н.У.Чарнаброўкіна і Н.В.Яфімава прадставілі БДУ на мерапрыемстве “Повязь мовазнаўчай навукі і адукацыі” ў ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры” НАН Беларусі. Падчас сустрэчы былі абмеркаваны напрамкі супрацоўніцтва Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа і мовазнаўчых кафедр УВА краіны, перададзены для выкарыстання ў адукацыйным працэсе асобнікі фундаментальнай лінгвагеаграфічнай працы “Лінгвістычны атлас беларускіх народных гаворак”.

17_12026_2026.jpg

18.02.2026 – Семінар-практыкум “Так калісьці пісалі на Беларусі: беларуская мова ў арабскай графіцы”. Запрошаны госць – старшы навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры” НАН Беларусі Ірына Анатольеўна Сынкова з дапамогай студэнта філалагічнага факультэта Івана Чаўкоты расказала студэнцкай аўдыторыі пра ўнікальную з’яву ў гісторыі беларускага пісьменства – запіс беларускага маўлення арабскай графікай, распавяла пра гісторыю беларускіх татараў і традыцыю іх мясцовага пісьменства, запрасіла маладых даследчыкаў для вывучэння арабаграфічнай спадчыны ў семінар, што дзейнічае пры сектары ўсходазнаўства аддзела славістыкі і тэорыі мовы.

18_12026_2026.jpg18_22026_2026.jpg

19.02.2026 – Творчы праект “Наша невычэрпнае багацце”. Студэнты 2-га курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры беларускага мовазнаўства С.М.Якуба прэзентавалі падрыхтаваны імі творчы праект “Наша невычэрпнае багацце”. Студэнты засяродзіліся на гісторыі святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, прачыталі вершы беларускіх класікаў і ўласныя паэтычныя творы, праспявалі беларускія песні, прынялі ўдзел у разгадванні крыжаванкі “Беларуская мова”, лінгвістычным квізе, інтэрактыўнай пазнавальнай гульні “Я ведаю”.

19_12026_2026.jpg19_22026_2026.jpg

19.02.2026 – Лекцыя-гутарка “Беларуская мова: гісторыя і сучаснасць”. У межах аўдыторных заняткаў па вучэбнай дысцыпліне “Беларуская мова (Прафесійная лексіка)” прафесар кафедры беларускага мовазнаўства М.Р.Прыгодзіч прачытаў для студэнтаў 1-га курса факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ лекцыю, прысвечаную багатай гісторыі пісьменнасці ўсходніх славян, звязанай са шматлікімі аспектамі: структурай мовы, яе месцам і роляй у грамадстве, сувязі з навукай, культурай і рэлігіяй.

19.02.2026 – Прэзентацыя “Багацце і выразнасць беларускай літаратурнай мовы”. Прэзентацыя, праведзеная дацэнтам кафедры беларускага мовазнаўства М.К.Чаеўскай у межах аўдыторных заняткаў па вучэбнай дысцыпліне “Беларуская мова (Прафесійная лексіка)” для студэнтаў спецыяльнасці “Мытная справа” факультэта міжнародных адносін БДУ, паказала разнастайнасць i выразнасць лексiчных сродкаÿ роднай мовы, дзякуючы якiм можна дасканала i дакладна перадаць думкi, дасягнуць яркай вобразнасцi выказванняÿ. З вялiкай цiкавасцю была ÿспрынята навучэнцамі характарыстыка безэквiвалентнай лексiкi, паколькi ÿ сваёй семантыцы яна адлюстроўвае асаблiвасцi псiхалогii беларускага народа, яго светаўспрымання, акалiчнасцей працоÿнай дзейнасцi, а таксама культурна-этнаграфiчных традыцый.

19_32026_2026.jpg

19.02.2026 – Прэзентацыя беларускага перакладу “Запаветнае сказанне манголаў”. На філалагічным факультэце адбылася прэзентацыя перакладу на беларускую мову “Запаветнага сказання манголаў”, якое з’яўляецца першакрыніцай гісторыі мангольскіх народаў, своеасаблівай энцыклапедыяй нацыянальнай мовы і пісьменства, народнай мудрасці, старажытнай літаратуры, звычаяў і традыцый, а таксама ўнікальным помнікам традыцыйнай духоўнай культуры. Твор валодае выключнымі мастацкімі, эстэтычнымі і паэтычнымі асаблівасцямі і ўваходзіць у скарбніцу сусветнай культурнай спадчыны.

У прывітальным відэазвароце да ўдзельнікаў мерапрыемства Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Манголіі ў Рэспубліцы Беларусь Батсух Баярсайхан звярнуў увагу на актывізацыю ўзаемадзеяння паміж нашымі краінамі ў палітыцы, эканоміцы, навуцы, адукацыі, назваўшы пераклад “Запаветнага сказання манголаў” на беларускую мову знакавай падзеяй для развіцця беларуска-мангольскага супрацоўніцтва. Важным вынікам гэтага супрацоўніцтва стала выданне твора на беларускай мове, падрыхтаванае дзякуючы шматгадовай працы дактаранта кафедры беларускага мовазнаўства У.І.Куліковіча.

Перакладчык “Запаветнага сказання манголаў” падрабязна спыніўся на гісторыі стварэння і вобразнай сістэме твора. Загадчыца кафедры замежнай літаратуры Г.М.Бутырчык адзначыла, што “Запаветнае сказанне манголаў”, якое з’яўляецца найбольш вялікім і літаратурна апрацаваным з самых старажытных мангольскіх помнікаў, выступае неацэннай крыніцай па гісторыі, мове і этнаграфіі манголаў. Ганна Міхайлаўна выказала надзею, што выданне на беларускай мове не толькі паспрыяе папулярызацыі беларускай мовы ў сусветнай культурнай прасторы, але і адкрые новую старонку ў развіцці культурнага і гуманітарнага супрацоўніцтва паміж Манголіяй і Рэспублікай Беларусь у Еўразійскім рэгіёне.

19_4_2026_2026.jpg19_5_2026_2026.jpg

19.02.2026 – Творчая віктарына “Люблю родную мову”. Для студэнтаў 2-га курса біялагічнага факультэта адбылася творчая віктарына “Люблю родную мову”, арганізаваная дацэнтам кафедры беларускага мовазнаўства Т.Л.Чахоўскай. Мерапрыемства накіравана на папулярызацыю ведаў пра беларускую мову, развіццё моўнай здагадкі і паглыбленне цікавасці студэнтаў да філалагічных дысцыплін.

19_6_2026_2026.jpg

 

19.02.2026 – Паэтычная гасцёўня “Свята роднай мовы”. У ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнай абароны насельніцтва Ленінскага раёна г. Мінска” адбылася сустрэча студэнтаў 2-га курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” з пажылымі людзьмі. Студэнты правялі літаратурную гасцёўню “Свята роднай мовы”, прымеркаваную да міжнародняга Дня роднай мовы. Падчас сутрэчы прагучалі вершы і выказванні пра беларускую мову, звесткі з яе гісторыі. Наведвальнікі сацыяльнага цэнтра з цікавсцю і задавальненнем прынялі ўдзел у сустрэчы, якая атрымалася вельмі цёплай і эмацыянальнай.  Арганізатар мерапрыемства – дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Н.У.Чарнаброўкіна.

19_7_2026_2026.jpg19_8_2026_2026.jpg19_9_2026_2026.jpg

20.02.2026 – Інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Філалогія і Я”. На філалагічным факультэце адбылося традыцыйнае для Тыдня роднай мовы студэнцкае свята – інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Філалогія і Я”, у якой прынялі ўдзел першакурснікі спецыяльнасцей “Беларуская філалогія” і “Руская філалогія”. Студэнты мелі магчымасць не толькі праверыць свае веды ў галінах мовазнаўства і літаратуразнаўства, але і прадэманстраваць творчыя здольнасці.

20_1_2026_2026.jpeg20_2_2026_2026.jpg20_3_2026_2026.jpg

20.02.2026 – Сустрэча “Повязі сяброўства: захаванне і папулярызацыя беларускай культуры ў Цвярской вобласці Расійскай Федэрацыі”. У межах Тыдня роднай мовы на філалагічным фаультэце адбылася сустрэча з кіраўніком клуба “Беларуская народная культура” Цэнтра традыцыйнай культуры Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі “Цвярскі дзяржаўны ўніверсітэт” В.С.Ладыгіным. Вадзім Сяргеевіч паведаміў пра ініцыятывы Цвярскога дзяржаўнага ўніверсітэта і клуба “Беларуская народная культура”, накіраваныя на абмен ведамі, культурныя сувязі і захаванне гістарычнай памяці.

Сустрэчы і абмен ідэямі паміж студэнтамі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі заўсёды карысныя – адзначыў загадчык кафедры беларускага мовазнаўства Г.К.Чахоўскі і выказаў надзею, што супрацоўніцтва працягнецца: “Не выпадкова наша сустрэча называецца «Повязі сяброўства», таму што нас усіх аб'ядноўвае, звязвае наша гістарычная памяць. Сёння асабліва важна захоўваць і ўмацоўваць брацкія сувязі паміж беларускім і расійскім народамі, якія прайшлі праверку гісторыяй, сумеснымі адукацыйнымі, навуковымі і культурнымі праектамі”.

20_4_2026_2026.jpeg

20_5_2026_2026.jpeg

20.02.2026 – Конкурс навуковых дакладаў “Стылістыка ў аспекце моўнага майстэрства”. Cтудэнты 3-га курса спецыяльнасці “Беларуская філалалогія” прадставілі навуковыя даклады, прысвечаныя ўнёску беларускіх асветнікаў, навукоўцаў, пісьменнікаў, паэтаў у айчынную стылістычную навуку. Конкурс даследаванняў прымеркаваны да Дня роднай мовы. Падчас заняткаў па вучэбнай дысцыпліне “Стылістыка і культура беларускага маўлення”, якія праводзіла дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Ю.В.Назаранка, маладыя даследчыкі прадставілі спадчыну Ф.Скарыны, К.Тураўскага, Л.Сапегі, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Кузьмы Чорнага, У.Дубоўкі, Кандрата Крапівы, Н.Гілевіча, Р.Барадуліна, А.Юрэвіча, Р.Шкрабы, А.Міхневіча і інш. у аспекце ўзбагачэння беларускага маўлення, фарміравання норм сучаснай беларускай літаратурнай мовы, папаўнення лексікону і інш. галінах стылістыкі, культуры маўлення і арталогіі.

20_6_2026_2026.jpg

20_7_2026_2026.jpg

20.02.2026 – Гутарка-прэзентацыя “Мова – духоўны скарб народа”. Дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства М.К.Чаеўская ў межах аўдыторных заняткаў па вучэбнай дысцыпліне “Беларуская мова (Прафесійная лексіка)” правяла для студэнтаў спецыяльнасці “Усходазнаўства” факультэта міжнародных адносін БДУ гутарку-прэзентацыю “Мова – духоўны скарб народа”. Навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення традыцыі адзначаць 21 лютага міжнародны Дзень роднай мовы, з цікавымі фактамі пра розныя мовы свету, у тым ліку і пра беларускую мову.

20_8_2026_2026.jpg

20.02.2026 – Лінгвістычная гульня “Сваімі словамі”. У межах аўдыторных заняткаў па вучэбнай дысцыпліне “Беларуская мова (Прафесійная лексіка)” на юрыдычным факультэце БДУ прайшла гульня “Сваімі словамі”, прымеркаваная да міжнароднага Дня роднай мовы. Першакурснікі спецыяльнасці “Правазнаўства” паўдзельнічалі ў разнастайных лінгвістычных і літаратурных конкурсах і паказалі сябе сапраўднымі знаўцамі беларускай мовы. Арганізатар мерапрыемства – дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Н.У.Чарнаброўкіна.

20_9_2026_2026.jpg

 

20.02.2026 – Круглы стол “Жывое багацце Беларусі: мова заўтрашняга дня праз адукацыю, культуру і тэхналогіі”. Дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Н.В.Яфімава прадстаўляла БДУ на круглым стале, які прайшоў у прэс-цэнтры Дома прэсы. Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі фарміраванне моўнай прасторы для маладога пакалення, уключаючы новыя адукацыйныя стратэгіі і тэхналагічныя інавацыі; папулярнасць кантэнту на беларускай мове сярод моладзі; уплыў сучасных медыя, літаратуры і навуковых дасягненняў на папулярызацыю мовы; вынікі ўзаемадзеяння дзяржаўных устаноў, навукоўцаў і дзеячаў культуры. 

20_10_2026_2026.jpg

21.02.2026 – Лекцыя-гутарка “Родная мова: змест паняцця, асаблівасці яго трактавання ва ўмовах беларуска-рускага білінгвізму”. Падчас аўдыторных заняткаў па дысцыпліне “Беларуская мова (Прафесійная лексіка)” студэнты 1-га курса юрыдычнага факультэта спецыяльнасці “Правазнаўства” прынялі ўдзел у дыскусіі на тэму “Родная мова: змест паняцця, асаблівасці яго трактавання ва ўмовах беларуска-рускага білінгвізму”, якую арганізавала дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Н.В.Яфімава. Навучэнцы падзяліліся меркаваннямі адносна свайго разумення адзначанай з’явы і практыкі карыстання беларускай мовай у розных сферах міжасабовых зносін. Было заўважана жаданне студэнтаў павялічыць долю прысутнасці беларускай мовы ў іх жыцці, прапанаваны магчымыя крокі па вырашэнні гэтай задачы. Закранутыя падчас дыскусіі пытанні выклікалі жывую цікавасць у студэнтаў.

21_1_2026_2026.jpg

21.02.2026 Лекцыя Месца беларускай мовы сярод іншых моў свету, прымеркаваная да Дня роднай мовы. У Дзень роднай мовы дацэнтам кафедры беларускага мовазнаўства М.І.Свістуновай для студэнтаў двух патокаў факультэта радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій была праведзена лекцыя, прымеркаваная да гэтай даты. На занятках па вучэбнай дысцыпліне “Беларуская мова (Прафесійная лексіка)” гаворка ішла пра ўзнікненне традыцыі адзначаць Дзень роднай мовы ва ўсім свеце, лінгвістычную разнастайнасць і прагнозы, месца беларускай мовы сярод іншых моў свету, а таксама пра тое, што захаванне і падтрымка роднай мовы разам з паважнымі адносінамі да іншых моў – аснова нацыянальнай ідэнтычнасці, узаемапаразумення, талерантнасці і міжкультурнага дыялогу.

21_02_2026_2026.jpg

21.02.2026 – Лекцыя-гутарка “Беларуская мова ў прасторы і часе”, прымеркаваная да Дня роднай мовы. У межах аўдыторных заняткаў па вучэбнай дысцыпліне “Беларуская мова (Прафесійная лексіка)” старшым выкладчыкам А.М.Муравіцкай была праведзена лекцыя-гутарка “Беларуская мова ў прасторы і часе” для студэнтаў 1-га курса спецыяльнасці “Правазнаўства” юрыдычнага факультэта БДУ. У лекцыі разглядаліся этапы станаўлення і развіцця беларускай мовы, вызначалася месца беларускай мовы сярод іншых моў свету, прасочвалася гісторыя яе фарміравання ад старажытнасці да нашых дзён. Фарміраванне ведаў па гісторыі роднай мовы – неад’емная частка грамадзянскага і патрыятычнага выхавання студэнцкай моладзі.

21_3_2026_2026.jpg

21.02.26 – Канферэнцыя “Беларуская літаратура ў сусветным кантэксце”. У межах Тыдня роднай мовы на філалагічным факультэце ў пяты раз прайшла канферэнцыя “Беларуская літаратура ў сусветным кантэксце”, арганізаваная кафедрай замежнай літаратуры. Былі заслуханы даклады студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў па наступных напрамках: 1) актуальныя праблемы беларускай літаратуры (творчасць М. Багдановіча, В. Ластоўскага, М. Гарэцкага, В. Быкава, У. Караткевіча, В. Казько, А. Разанава і інш.); 2)  пытанні рэцэпцыі культурных універсалій ў беларускай літаратуры (даклады “Рэцэпцыя Песні песняў у творчасці М. Багдановіча” (А. І. Кушлевіч), “Рэцэпцыя міфа пра Арфея ў беларускай літаратуры другой паловы ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў” (А. А. Шпакоўская)); 3) кампаратыўнае даследаванне жанраў “Наратыўныя асаблівасці беларускіх і амерыканскіх травелогаў 20-х гг. ХХ ст. (на прыкладзе “Сібірскіх абразкоў” М. Гарэцкага і зборніка “Трыснёг” Дж. Тумера)” (Т. А. Данілава, А. В. Даніленка)); 4) мастацкі пераклад на беларускую мову (даклады “Мастацкае перастварэнне аповесці «Хобіт» Дж. Р. Толкіна: параўнальны аналіз перакладаў на беларускую і рускую мовы” (Ж. А. Чарнецкая)) і “Лінгвістычныя асаблівасці перакладу п’есы Оскара Уайльда «Саламея» на беларускую мову” (З. Дз. Шчадрынская)). Падчас правядзення канферэнцыі былі задзейнічаны мультымедыйныя сродкі, кожны артыкул суправаджаўся дыскусіяй. Большасць выступоўцаў з’яўляецца ўдзельнікамі СНДЛ “Нацыянальнае і ўніверсальнае ў сусветнай літаратуры”. Па выніках канферэнцыі плануюцца публікацыі артыкулаў.

21_6_2026_2026.jpg

21_4_2026_2026.jpg

21_5_2026_2026.jpg

 

Image

Рэсурсы

Image
Image