17.02.2026 у рамках палікультурнага выхавання старэйшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства В.Ю. Захарэвіч правяла круглы стол на тэму «Стаўленне да жанчыны ў розных культурах», са студэнтамі другога курса спецыяльнасці «Рамана-германская (англійская) філалогія».
Мэта мерапрыемства – пашырэнне кругагляду студэнтаў аб культурных адрозненнях у адносінах да жанчын, развіццё навыкаў крытычнага мыслення, фарміраванне талерантнасці і павагі да іншых культур.
Мерапрыемства прайшло ў фармаце прадстаўлення студэнтамі прэзентацый з наступным абмеркаваннем. Студэнты прыйшлі да высновы, што адносіны да жанчын адрозніваюцца ў розных культурах свету. Гэтыя адрозненні абумоўлены гістарычнымі, рэлігійнымі, эканамічнымі і сацыяльнымі фактарамі.
Мерапрыемства садзейнічала пашырэнню кругагляду студэнтаў і фарміраванню талерантнага стаўлення да іншых культур.


BY

