Сэрвісы

НА «ХВАЛІ» ФАЛЬКЛОРУ

НА «ХВАЛІ» ФАЛЬКЛОРУ

6 лютага 2025 г. загадчык вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства філалагічнага факультэта БДУ Вера Дзянісенка стала госцем праграмы «ДНК» на радыё «Культура». У душэўнай і шчырай гутарцы яна расказала пра людзей, якія стаялі ля вытокаў лабараторыі, пра тое, што садзейнічала яе адкрыццю і як праходзіла яе развіццё. У прамым эфіры прагучалі запісы масленічных песень з Фонду фальклорных матэрыялаў лабараторыі, якія па-сапраўднаму пагрузілі слухачоў у атмасферу гэтага народнага свята.

Вера Дзянісенка падкрэсліла значнасць фальклорных экспедыцый як асновы захавання культурнай самабытнасці беларусаў, а таксама з натхненнем падзялілася планамі на будучыню і расказала пра самыя яркія праекты, ініцыятарам і арганізатарам якіх выступае лабараторыя, – серыю майстар-класаў «Каля Калядаў», батлейку «Казачны куфар» і фальклорны фэст «Гуканне вясны».

Image

Рэсурсы

Image
Image