18.02.2026 у рамках выхаваўчай работы старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства Угрыновіч Н.У. правяла са студэнтамі 3 курса 10 групы круглы стол на тэму "Сямейныя каштоўнасці скрозь прызму стагоддзяў".
Мэтамі мерапрыемства было: пазнаёміць удзельнікаў з гісторыяй і развіццём сямейных каштоўнасцей; дапамагчы зразумець важнасці сямейных традыцый і ўзаемапавагі ў сям'і; выхоўваць пачуцці кахання, адказнасці і адзінства ў сям'і.
Падчас мерапрыемства кожны ўдзельнік па чарзе дзеліцца сваім поглядам на развіццё сямейных каштоўнасцяў, прыводзячы прыклады з гісторыі ці асабістага досведу. Студэнты абмеркавалі: якія сямейныя каштоўнасці былі важны ў мінулым, якія традыцыі захаваліся і чаму, якія традыцыі патрабуюць абнаўлення або адаптацыі ў сучаснасці, наколькі актуальныя традыцыйныя сямейныя каштоўнасці сёння, якія каштоўнасці з'яўляюцца найбольш важнымі для сучаснай сям'і, як захаваць сямейныя традыцыі ва ўмовах свету, які хутка змяняецца.
Мерапрыемства дапамагло студэнтам задумацца пра найважнейшыя і простыя жыццёвыя каштоўнасці: сям'я і блізкія людзі, дало магчымасць правесці крытычны аналіз сямейных каштоўнасцяў праз гады і стварыць для сябе ідэальную сямейную мадэль. У цэлым мерапрыемства прайшоў у актыўным і пазнавальным фармаце, выклікаў жывую цікавасць у студэнтаў.




BY 
