Сэрвісы

Круглы стол «Жаночы партрэт: мой погляд на Беларусь»

Круглы стол «Жаночы партрэт: мой погляд на Беларусь»

25.02.2026 у рамках мерапрыемстваў да Года беларускай жанчыны старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства Г.І. Зур правяла з замежнымі студэнтамі III курса спецыяльнасці «Рамана-германская (англійская) філалогія», якія вывучаюць нямецкую мову ў якасці другой замежнай, круглы стол «Жаночы партрэт: мой погляд на Беларусь».

Працуючы ў міні-групах, студэнты суадносілі фотаздымкі знакамітых беларусак (Рагнеды, Еўфрасінні Полацкай, Анастасіі Слуцкай, Вольгі Корбут, Марыны Лобач, Наталлі Цылінскай, Марыі Захарэвіч, Ядвігі Паплаўскай, Стэфаніі Станюты, Марыны Васілеўскай, Валянціны Мінскай) з кароткімі апісаннямі іх жыццёвага шляху і дасягненняў. Абмеркаваўшы свае першапачатковыя ўяўленні пра беларускіх жанчын, што склаліся да прыезду ў нашу краіну, і супаставіўшы іх з уласным досведам пражывання ў Беларусі, кожная група прэзентавала зборны партрэт прадстаўніц розных узроставых катэгорый і прафесій у выглядзе воблакаў слоў з ключавымі характарыстыкамі, якія былі перакладзены ўдзельнікамі на нямецкую мову. Гараеў Кемал прачытаў верш Расула Гамзатава «Твае вочы» і адзначыў, што гэтыя радкі дакладна адлюстроўваюць асаблівасці беларускіх жанчын, а Ашырава Агулгерэк дапамагла ў мастацкім афармленні мерапрыемства. Не засталіся па-за ўвагай і жанчыны-выкладчыкі, якія суправаджаюць студэнтаў у навучальным працэсе, – у іх адрас прагучалі шчырыя словы падзякі ад Акмырадавай Агулай: «Марына Сцяпанаўна Гутоўская – гэта ўвасабленне прафесіяналізму і жыццёвай энергіі. Яе глыбокія веды і ўменне цікава выкладаць матэрыял робяць кожныя заняткі ўнікальнымі. Яна вучыць нас не толькі прадмету, але і адказнасці, працаздольнасці і любові да навукі. Мы вельмі цэнім яе строгі, але справядлівы падыход і шчыры клопат пра наша будучае»; «Ганна Іванаўна Зур – прыклад сапраўднай беларускай жанчыны: мудрая, цярплівая і вельмі адданая сваёй справе, дае нам не толькі глыбокія веды, але і заўсёды падтрымлівае нас, замежных студэнтаў, дапамагае адаптавацца ў новым асяроддзі. Яе прафесіяналізм і дабрыня робяць навучальны працэс цікавыім і натхняльным. Для мяне Ганна Іванаўна – гэта ўвасабленне сучаснай беларускай інтэлігенцыі і сімвал гасціннасці Беларусі». Студэнтка правяла тонкую паралель паміж жанчынамі дзвюх краін, стварыўшы пранікнёны дыялог культур Туркменістана і Беларусі: «Туркменская жанчына – гэта яркае сонца пустыні. Яе прыгажосць падкрэслена ўзорамі дываноў і бляскам срэбраных упрыгожванняў. Беларуская жанчына – гэты чысціня блакітных азёр і свежасць лясоў. Яе прыгажосць – у пяшчоце, шчырасці і спакоі»; «І ў Туркменістане, і ў Беларусі жанчына – гэта апора сям’і. Жанчына здолее з дробязі стварыць утульнасць, з простых прадуктаў – святочны стол, а з цяжкасцей – жыццёвы ўрок. Іх яднае надзвычайнае цярпенне і ўменне любіць без умоў»; «Калі туркменская жынчына – гэта каштоўны шоўк, то беларуская жанчына – гэта высакародны лён. Розныя фактураю, але аднолькава каштоўныя і цудоўныя, яны ствараюць адзінае палатно сяброўства і міру на нашай зямлі».

У выніку праведзенага круглага стала ў студэнтаў з Туркменістана сфармаваўся шматгранны, жывы і сучасны вобраз Беларусі праз прызму культуры, гісторыі, сацыяльных роляў і асабістых дасягненняў беларускіх жанчын.

ph03032026812673682.jpg

ph0303202618276876387263862836.jpg

ph030320268127673626378.jpg

ph030320268126786382638681.jpg

ph03032026812768368268.jpg

ph030320268273687468634.jpg

ph0303202687236876019829874.jpg

ph0303202699237634628.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image