03.03.2026 старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта Ю. А. Жукава і студэнты 2 і 4 курсаў рамана-германскай (англійскай) філалогіі правялі інтэрактыўнае падарожжа «Спартыўныя традыцыі: Беларусь і свет».
Мэта мерапрыемства – фармаванне міжкультурнага дыялогу праз прызму спорту як універсальнай мовы, развіццё пачуцця гонару за беларускія спартыўныя традыцыі і павага да спартыўных традыцый іншых краін.
У час мерапрыемства студэнты пазнаёміліся са спартыўнымі традыцыямі Беларусі, павысілі ўзровень інфармаванасці аб магчымасцях міжнароднага студэнцкага спартыўнага супрацоўніцтва.
У пачатку інтэрактыўнага падарожжа быў прадстаўлены рэпартаж, падрыхтаваны студэнтамі «5 хвілін аб спорце ў свеце». Дзеці абмеркавалі спартыўную спадчыну свету, пасля чаго ў групах прапанавалі папулярныя віды спорту на ўсіх кантынентах планеты. Абмяркоўвалася тэма эвалюцыі спартыўных звычаяў і таго, як мясцовыя віды спорту становяцца часткай глабальнай сістэмы, якія выклікі ўзнікаюць пры адаптацыі традыцый ва ўмовах сучаснага грамадства. У якасці крэатыўнага задання студэнтам было прапанавана скласці камандную гульню, выкарыстоўваючы правілы адной краіны і абсталяванне іншай, галасаваннем выбраны лепшыя праекты ў дзвюх намінацыях «За павагу да традыцыі» і «За адкрытасць да новага».
Студэнты адзначылі важнасць правядзення такіх мерапрыемстваў у магчымасці даследаваць спартыўныя традыцыі, папулярныя ў Беларусі, а таксама ў іншых краінах. Атрыманая інфармацыя аб розных відах спорту, мерапрыемствах і святах, звязаных са спортам, характэрных для розных культур дазволіла студэнтам абмяняцца думкамі і даведацца больш аб розных спартыўных перспектывах.







BY

