04.03.2026 у рамках заняткаў па англійскай мове дацэнтам кафедры германскага мовазнаўства М.Л. Савасцюк праведзена мерапрыемства “Гонар нацыі: беларускія спартсменкі” са студэнтамі 2 курса аддзялення “ўсходняя філалогія”.
Мэта мерапрыемства – выхаванне пачуцця патрыятызму праз знаёмства з дасягненнямі беларускіх спартсменак у сусветным спорце; усведамленне навучэнцамі ролі жанчыны ў развіцці сучаснага беларускага спорту і грамадства, іх уплыву на імідж Беларусі на сусветнай арэне; стымуляванне зацікаўленасці студэнтаў у спорце, а таксама спартыўных падзеях з удзелам беларускіх спартоўцаў.
Мерапрыемства праходзіла ў форме круглага стала. Студэнты падзяліліся інфармацыяй аб развіцці жаночага прафесійнага спорту ў Беларусі, аб выдатных і вельмі перспектыўных беларускіх спартсменках, аб удзельніцах зімовых Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў 2026 года. Пасля прэзентацый была праведзена віктарына, а таксама размова, падчас якой студэнтам было прапанавана паразважаць, у якіх відах спорту беларускія спартсменкі на сённяшні дзень найбольш паспяховыя і якія віды з’ўляюцца папулярнымі сярод жанчын Беларусі. Студэнткі таксама падзяліліся асабістым досведам у занятках спортам.






BY

