Сэрвісы

ПЕРАМОГА НА ФОРУМЕ МАЛАДЫХ ПЕРАКЛАДЧЫКАЎ

ПЕРАМОГА НА ФОРУМЕ МАЛАДЫХ ПЕРАКЛАДЧЫКАЎ

26–27 сакавіка 2026 г. студэнтка 3 курса спецыяльнасці «Рамана-германская (французская) філалогія» Шпакоўская Беатрыса прыняла ўдзел у рабоце X Міжнароднага навукова-адукацыйнага форуму маладых перакладчыкаў імя Д. А. Полаўцава «Моўная асоба і пераклад» (арганізатар мерапрыемства – факультэт сацыякультурных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта).

Мэта форуму - актывізацыя студэнцкай навукі ў галіне даследавання актуальных праблем перакладу ў фокусе сучаснай моўнай адукацыі; прадастаўленне інфармацыйнай пляцоўкі для дыялогу спецыялістам у галіне перакладу і маладым даследчыкам, якія робяць першыя крокі ў засваенні майстэрства перакладу; павышэнне матывацыі маладых даследчыкаў да вывучэння перакладчыцкага вопыту і адкрыцця новых перспектыў асобы ў галіне прафесійнай дзейнасці.

Даклад Шпакоўскай Беатрысы «Спецыфіка перадачы франкамоўнай паэзіі Ф.І.Цютчава ў рускамоўным перакладзе» заваяваў 2 месца ў катэгорыі «Найлепшы навуковы даклад» (навуковы кіраўнік – дацэнт кафедры раманскага мовазнаўства Вольга Уладзіміраўна Лапунова).

ВІНШУЕМ!

ph07042026912749170928309283018.PNG

ph0704202612098309128308123.PNG

Image

Рэсурсы

Image
Image