Сэрвісы

СТВАРАЕМ ВЯСНОВЫ НАСТРОЙ

СТВАРАЕМ ВЯСНОВЫ НАСТРОЙ

15 красавіка 2026 года ў Мінскім гарадскім тэатры паэзіі адбылася вечарына "Усміхніцеся мне вясной".

Вядучым выступіў дырэктар Мінскага гарадскога тэатра паэзіі, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Міхаіл Паўлавіч Пазнякоў.

Прасякнуцца вясновым настроем і ўсміхнуцца змаглі і студэнты трэцяга курса спецыяльнасці "Руская філалогія" і "Беларуская філалогія" філалагічнага факультэта БДУ.

Гумарыстычныя вершы Міхаіла Паўлавіча Пазнякова і Уладзіміра Мінавіча Мазго здзіўлялі сваёй арыгінальнасцю і тонкім пачуццём гумару. Кожны твор у выкананні аўтараў выклікаў шчыры смех і апладысменты, а некаторыя радкі імгненна запаміналіся на памяць.

Спадабаліся прысутным і пародыі на вядомых артыстаў, якія былі выкананы з такім майстэрствам, што падавалася, быццам на сцэне сапраўды знаходзяцца самі зоркі.

Неад'емнай часткай вечара сталі песні Эдуарда Ханка. Мелодыі, знаёмыя шматлікім, напоўнілі залу цеплынёй і радасцю.

Уважлівы падыход да кожнага ўдзельніка і гледача стварылі не толькі ідэальную атмасферу, але і паслужылі ўзорам падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў для студэнтаў, якія якраз у гэты перыяд праходзяць камунікатыўна-дзелавую практыку.

Давайце даведаемся ўражанні студэнтаў ад гэтай сустрэчы.

***

«Сёння была ў Цэнтральнай бібліятэцы ім. Я. Купалы на гумарыстычнай вечарыне «Усміхніся мне вясной» ад Мінскага гарадскога тэатра паэзіі, што было незабыўна! Вельмі зачапіў фармат: артысты не толькі жартавалі, але і чыталі іранічныя вершы, што стварала цудоўную атмасферу гумару».

***

«Наведалі вечар гумару «У‌сміхніцеся мне вясной». Усё прайшло выдатна – і атмасфера, і гумар, і арганізацыя. Асабліва было прыемна бачыць такіх знакамітасцяў, як Міхась Пазнякоў, Эдуард Ханок, Уладзімір Мазго. Вельмі годны вечар, усё на вышэйшым узроўні!”

Удзел студэнтаў у мерапрыемстве стаў магчымым дзякуючы старшаму выкладчыку кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры Ніжневай-Ксенафонтавай Надзеі Леанідаўне.

ph220420261927398723987123.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image