24 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшла штогадовая Рэспубліканская культурна-асветніцкая акцыя «Бібліяноч-2026». Тэма «Бібліяночы» – «Бібліятэка – прастора сэнсаў». У працы адной з пляцовак, прысвечанай дзясятай музе – старажытнагрэчаскай паэтцы Сапфо, прыняла ўдзел студэнтка 1-га курса спецыяльнасці «Класічная філалогія» Варвара Кірыковіч, якая дэкламавала на мове арыгіналу верш Сапфо «Гімн да Афрадыты», адзін з нямногіх твораў Сапфо, якія дайшлі да нас цалкам, вучыла наведвальнікаў пісаць па-старажытнагрэчаскі і вымаўляць старажытнагрэчаскія афарызмы.








BY

