Сэрвісы

Забеспячэнне гендарнай роўнасці ў Рэспубліцы Беларусь

Забеспячэнне гендарнай роўнасці ў Рэспубліцы Беларусь

28.04.2026 у межах сямейнага і гендарнага выхавання старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства А.І. Ліхарад  правяла са студэнтамі 2 курса філалагічнага факультэта круглы стол на тэму «Забеспячэнне гендарнай роўнасці ў рамках выканання мэты ўстойлівага развіцця №5", прымеркаваны да Года беларускай жанчыны. Асноўнай мэтай мерапрыемства было абмеркаваць меры, якія прымаюцца дзяржавай для забеспячэння гендэрнай роўнасці. Студэнты атрымалі магчымасць вывучыць працу, якая вядзецца ў Рэспубліцы Беларусь рознымі дзяржаўнымі органамі, у тым ліку і грамадскім аб'яднаннем «Беларускі саюз жанчын».

У ходзе вывучэння інфармацыі, студэнты надалі асаблівую ўвагу абмеркаванню пашырэння магчымасцяў жанчын на рынку працы. А менавіта магчымасць бясплатнага навучання для жанчын, якія знаходзяцца ў адпачынку па догляду за дзіцем ва ўзросце да 3 гадоў; прадастаўленне бацькоўскага водпуску па догляду за дзіцем; дыстанцыйную занятасць. Навучэнцы прыйшлі да высновы, што роля жанчыны ў грамадска-палітычным, сацыяльна-эканамічным і культурным жыцці вельмі вялікая ў краіне, так як большасць бар'ераў ліквідаваны, а жанчына мае роўны доступ да любых сфер дзейнасці. Жанчына ўносіць вялікі ўклад у развіццё дзяржавы, эканомікі і грамадства, а Рэспубліка Беларусь займае лідзіруючыя пазіцыі сярод іншых краін свету ў рэйтынгу індэкса гендарнага разрыву, рэйтынгу камфортных умоў для мацярынства і інш.

ph29042026102732874.jpg

ph290420261927389273.jpg

ph29042026197328973498273.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image